АЎТАБІЯГРАФІЯ ДУЖ-ДУШЭЎСКАГА

У працяг артыкула пра Клаўдыюша Дуж-Душэўскага змяшчаю яго аўтабіяграфію.

Пастанова ад 24 сакавіка 1952 года
30 лістапада 1946 года Душаўскас на падставе тых жа матэрыялаў быў арыштаваны Каўнаскім адддзелам МГБ Літ ССР

(6178) Архіўная копія
Пераклад з літоўскай
Аўтабіяграфія інжынера Душаўскаса-Дуж
Нарадзіўся ў 1891 годзе 27 сакавіка ў мястэчку Глыбокае ў Дзісненскім уездзе былой Вільнюскай губерні, але прапісаны да горада Тракай. У 1912 годзе скончыў Вільнюскую рэальную школу, здаў конкурсныя іспыты і паступіў у Петраградскі горны інстытут, дзе вучыўся да студзеня 1919 года. Дыплома і нават пасведчання аб заканчэнні інстытута не атрымаў і таму вырашыў паступіць у літоўскі універсітэт, каб легалізаваць свій цэнз. У 1927 годзе скончыў будаўнічае аддзяленне тэхнічнага факультэта ў літоўскім універсітэце і атрымаў дыплом інжынера па будаўніцтву.
Служба і стаж
Мой дзядзька і бацька былі будаўнікамі. З юных гадоў я ўдзельнічаў у будаўніцтве, дапамагаў майстрам, чарціў, складаў сметы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і невялікіх мастоў. З’яўляючыся вучнем старэйшых класаў, я ужо кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі і па ўказанням бацькі складаў праекты.
Будучы студэнтам, я працаваў у розных галінах, як практыкант на заводах, у шахтах і г.д. У Сібіры самастойна працаваў на гідрагеалагічных працах, спачатку як майстар, пазней як гідратэхнік. У Жыгулеве на Волзе працаваў на цэментным заводзе пры правядзенні калагічным працах.
Яшчэ будучы студэнтам, у сакавіку 1917 года паступіў на службу ў Міністэрства харчовай прамысловасці, дзе пасля двух месяцаў працы мяне прызначылі начальнікам аддзела на месца 5 класа. Гэтыя абавязкі я выконваў да 25 кастрычніка 1917 года, г.зн да бальшавіцкага перавароту.
Некаторы час нідзе не служыў, але летам мяне прызвалі на службу ў камісію па эвакуацыі Петраграда, як “старэйшага спецыяліста”. Тут я праслужыў да восені 1918 года.
У жніўні 1918 годзе мне ўдалося пабываць у Вільнюсе і Берліне, дзе я ўдзельнічаў у дэлегацыі да Эрсберга. Пасля вяртання ў Петраград і ўрэгулявання справаў у горным інстытуце, г.зн. здачы застаўшыхся залікаў, у студзені 1919 года паступіў у сельскагаспадарчы камісарыят горада Мінска, дзе атрымаў месца губернскага геолага. У гэтым жа годзе 15 красавіка быў камандзіраваны ў горад Вільнюс для закупкі абсталявання і забяспечаны авансам у суме некалькі тысячаў рублёў.
19 красавіка Вільнюс быў заняты польскімі войскамі, аванс я вярнуў толькі ў 1920 годзе, тымі ж самымі грашыма, якія я атрымаў тады, калі Савецкія войскі былі ў Вільнюсе і я мог паехаць у Мінск і разлічыцца з грашыма.
У час першай польскай акупацыі Вільнюса я працаваў як беларускі грамадскі дзеяч, выкладаў у гімназіі і на курсах настаўнікаў, працаваў у кааперацыі, выпускаў газету.
(6179) Калі ў 1920 годзе Вільнюс быў заняты Літоўскімі савецкімі войскамі, мяне мабілізавалі і прызначылі заведуючым “Губтопа”.
9 верасня 1920 года я разам з апошнімі літоўскімі войскамі з’ехаў у Літву, таму што не хацеў яшчэ раз застацца на тэрыторыі, акупаванай палякамі. З гэтага часу я жыў у Каўнасе.
5 красавіка 1923 года Міністр замежных спраў Галванаўскас Е. прадставіў мне звышштатную пасаду 13 катэгорыі, на якой я прабыў да 1930 года. У 1930 годзе, з’яўляючыся служачым Міністэрства замежных спраў, быў запрошаны ў акцыянернае таварыства “Майстас” на пасаду тэхнічнага дырэктара і будаўніка халадзільнікаў. Працуючы на гэтай пасадзе, пабудаваў беконную фабрыку ў Паневежысе і Каўнасе, масляны халадзільнік у Клайпедзе, спраектаваў і пабудаваў у Каўнасе фабрыку па апрацоўцы кішак і свінарнік на 1000 галоў свіней, спраектаваў разам з фірмай “Франц Крулл” новую беконную фабрыку ў Таўразе і Шаўляі. Праца была складаная, таму што трэба было выпрацаваць тыпы і нормы ўсіх пабудоў. У выніку ператамлення я моцна захварэў, акрамя гэтага праца па будаўніцтву бойні мне не вельмі падабалася і я быў вымушаны звольніцца.
У 1930 годзе я паступіў у Міністэрства шляхоў зносін, дзе і працую на дадзены час рэферэнтам па будаўніцтву паштовага ўпраўлення.
Пераклаў з літоўскай
Пам. Оперупаўнаважанага 3-га аддзялення 2 аддзела МГБ ЛССР
Мл. Лейтэнант Андрушкявічус.
Падстава: Ф № 457 д № 10082 л 6,7 хран. В ЦТА МВД Літ ССР
17 снежня 1951 года
Горад Вільнюс

Комментарии