ВОБРАЗ К.КАЛІНОЎСКАГА Ў РАЗ’ЯДНАНАЙ БЕЛАРУСІ (1916-1945)

Выкладаю тэзісы даклада, напісанага для канферэнцыі ў ЕГУ ў 2012 годзе, на якую яны не былі адабраныя. Але, магчыма, будуць уяўляць пэўную гістарыяграфічную цікавасць для спецыялістаў і зацікаўленых дадзенай тэмай.

Асоба Кастуся Каліноўскага ў ХХ стагоддзі стала знакам-памяццю, што спрыяў кансалідацыі беларусаў у самыя складаныя моманты нашай гісторыі (Раз'яднаная Беларусь, Вялікая Айчынная вайна і распад Савецкага Саюза). Спрэчкі, якія паўставалі на гэтым шляху толькі ўмацоўвалі вобраз абаронцы народа. Але новае стагоддзе выклікала чарговы віток дыскусіі пра Каліноўскага, над якім дамоклавым мячом навіслі падзеі часу прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта связана з:
- глыбокай палітызацыяй гістарычнай навукі ў Беларусі, падзеленай стаўленнем яе прадстаўнікоў да афіцыйных улад і сістэмнай апазіцыі,
- шматграннасцю асобы Каліноўскага і яго палітычнай дзейнасцю, накіраванай на падтрыманне паўстання, што прыводзіла да лавіравання паміж адрознымі перакананнямі сіламі і паўплывала на ступень яго скрайнасці ва іх уяўленнях,
- назапашанымі працамі польскіх і расійскіх аўтараў да часу зараджэння самастойнай беларускай гістарычнай навукі, якія сталі для апошняй, у пэўнай ступені, крыніцавай базай,
- наяўнасцю дыскусійнага вопыта ва ўспрыманні Каліноўскага беларускімі гісторыкамі.
Станаўленне беларускай гістарычнай навукі ўжо ў міжваенны час праходзіла ў складаных спрэчках вакол асобы Кастуся Каліноўскага, што адклала адбітак на яе развіцці. Гэтаму спрыялі:
-         Раз’яднанасць беларускага народа і наяўнасць двух інтэлектуальных цэнтраў (Менск і Вільня),
-         увядзенне ў навуковы ўжытак новых дакументальных крыніц,
-          пошук “аб’яднальнай” ідэі для беларускага народу,
-         Мерапрыемствы ў Савецкай Беларусі па ажыццяўленню “беларусізацыі” і супрацьдзеянне ёй.
Змены ў вывучэнні асобы К.Каліноўскага ў часе Раз’яднанай Беларусі прыводзяць да наступных высноў:
-         Ствараемы вобраз К.Каліноўскага быў пазбаўлены першапачаткова выдзеленага “супрацьмаскальскага” не толькі ў сувязі з палітычнай сітуацыяй у краі, але, перш за ўсё таму, што ён быў неактуальны, у адрозненні ад “антыпанскай” накіраванасці яго дзейнасці. Таму адбываўся даволі свабодны абмен у працах беларускіх дзеячоў па розныя бакі мяжы, а ў адносінах Каліноўскага нават пераемнасць, якая захавалася і ў пазнейшы час.
-         Крытыка асобы Каліноўскага ў 30-я гады была прадвызначана не яго асабістымі якасцямі, а рэпрэсіямі супраць гісторыкаў, якія ўводзілі яго вобраз у беларускі кантэкст.
-         Змена акцэнтаў у адносінах да Каліноўскага адбылася на фоне падзей восені 1939 года і замацавалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У цэлым сённяшняя сітуацыя вакол асобы Каліноўскага нагадвае чарговы віток дыскусіі канца 20-х-пачатку 30-х гадоў, з тым адрозненнем, што зараз першараднае значэнне ў довадах бакоў перамясцілася з вобласці сацыяльнай прыналежнасці ў вобласць нацыянальнай ідэнтычнасці. І, варта адзначыць, бачанне ў Каліноўскім "беларуса", з невялікімі перапынкамі фармаванае з моманту зараджэння незалежнай беларускай гістарычнай навукі, мае большую вагу і абгрунтаванасць не толькі ў асяроддзі гістарычнай супольнасці, але, перш за ўсё, у грамадскай думцы.
Уяўленне пра Каліноўскага як "паляка" без з'яўлення новых крыніц, якія б рабілі гэта відавочным фактам, не мае будучыні не толькі таму, што саступае ў доказнай базе, але і таму, што адлюстроўвае не проста вызначанае светаадчуванне чалавека, а напаўняе зададзеную ідэнтычнасць ва ўмовах сённяшняй Беларусі адмоўным зместам. Менавіта ў гэтым можна бачыць адзін з важнейшых аспектаў, які ператварае дыскусійнае поле ў канфліктнае. На гэтыя ж граблі настаюць і апаненты, якія робяць упор на "антырасейскай" скіраванасці дзейнасці Каліноўскага. Тактычнае выкарыстанне ў інтарэсах ствараемых дзяржаўнай і нацыянальна-арыентаванай ідэалогій дыхатаміі "мы-яны" вядзе да абцяжарвання праблемы сучаснымі палітызаванымі рэаліямі і зводзіць на нішто разуменне Каліноўскага як З'явы, суцэльнае адлюстраванне яго як рэальнага чалавека.
У сувязі з падрыхтоўкай да ўрачыстасцяў з нагоды 150-годдзя Падзеяў 1863 года наспела неабходнасць пераадолення назапашаных негатыўных тэндэнцый для забеспячэння развіцця далейшага разумення Каліноўскага як асобы.

Спіс літаратуры:
1.    Аб нацыянальным пытаньні. Рэзолюцыя, прынятая па дакладзе тав. Гея / Рэзолюцыі Кастрычніцкага пленуму ЦК КП(б)Б. – Менска, 1930. – 33 с. – с 24.
2.    Агурский С., Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863-1917). – Минск: Белорусское государственное издательство, 1928. – 348с.
3.    Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. – Мн., 1924. – 324 с.
4.    Біч М., Паўстанне 1863-1864 гг. Кастусь Каліноўскі // Гістарычны альманах. – том 6. – 2002.
5.    Гарэцкі М.І. Гісторыя беларускай літаратуры / Максім Гарэцкі. – Выд 3-е (папраўленае). – Вільня: выдавецтва Б.А.Клецкіна, 1924. – 206 с.
6.    Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі / Нікольскі Н.М., Дудкоў Д.А., Лочмель І.Ф. – Мінск, 1940.
7.    Драницын С.Н., Польское восстание 1863 г. и его классовая сущность. - Л.: Соцэкгиз, 1937.302 с.
8.    Игнатовский В., Смолич А., Белоруссия. Территория, население, экономика. Важнейшие моменты истории. Экономический очерк Советской Белоруссии и ее округов. – Минск, 1926. – 96 с.
9.    Ігнатоўскі У., Гісторыя Беларусі ў ХІХ і ў пачатку ХХ сталецьця. Лекцыі, чытаныя студэнтам Беларускага Дзяржаўнага універсітэту. – Выданьне другое, стэрэотыпнае. – Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1926. – 252 с.
10.                       Ігнатоўскі У.М., Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / Уступ. арт. А.П. Грыцкевіча; Камент. і заўвагі Э.Н. Гнеўкі. – 5-е выд. – Мн.: “Беларусь”, 1992. – 190 с.
11.                       Ігнатоўскі У., Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі. – Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1921 -82с. – с. 24.
12.                       Ігнатоўскі Усевалад, 1863 год на Беларусі. Нарыс падзей/ Беларуская Акадэмія навук. Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 13. Працы інстытуту гістарычных навук. Том V. Пад агульнай рэдакцыяй прэзыдыуму інстытуту. – Менск, 1930. – 276с
13.                       Кастусь Каліноўскі (1863-1864): Материалы республиканской научной конференции, посвященной 150-летию со дня рождения выдающегося белорусского революционера-демократа и мыслителя К.Калиновского. – Гродно, 1988
14.                       Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі: Матэрыялы міжнар. Навук. Канф., Менск, 25 верасня 2009 г. – Мн., 2011. – 222с.
15.                       Ластоўскі В., Памяці Справядлівага // Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва — Мн.: «Беларускi кнiгазбор», 1999. 464 с., [2] л. iл.–(Беларускі кнігазбор: БК. Серыя 2, Гісторыка-літаратурныя помнікі). – с. 219
16.                       Лочмель Ф., “Очерки истории борьбы белорусского народа против польских панов”. – М., 1940.
17.                       Паўстанне 1863 г. і яго гістарычнае значэнне. – Брэст, 2004.
18.                       Перцаў У., Кастусь Калiноускi // Беларусь.1944.№2.
19.                       Перцаў У., Кастусь Калiноускi // Полымя.1945. – №9, №10.
20.                       Станкевіч А., Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда” і ідэя незалежнасці Беларусі. – Вільня, 1933
21.                       Станкевіч А. К. Каліноўскі — пачынальнік беларускага палітычнага вызвалення (рэферат да 70-годдзя з яго смерці). – Вільня, 1934
22.                       Станкевіч А. Да гісторыі беларуска палітычнага вызвалення. – Вільня, 1935
23.                       Шпілеўскі І.Ф., Бабровіч Л.А. Беларуская Акадэмія Навук на парозе другой пяцігодкі (гістарычны нарыс). – Менск, 1933. – 111 с. – с. 41.
24.       Шпілеўскі І.Ф. Беларуская Акадэмія Навук да XV-годдзя БССР (гістарычны нарыс). – Менск, 1934. – 144 с. – с. 49.

Комментарии