ДЗЁННІК ПАРТЫЗАНА. ЧАСТКА 4

14.09.13 Прачнуўся ў 6:20. Стандартныя ранішнія аперацыі. Ішоў дождж у стылі лепшых традыцый сталкерскага надвор'я, што мне вельмі падабаецца. Затым сняданак: грэчка з тушонкаю, булка з лыжкаю згушчонкі, гарбата. Потым бачнасць заняткаў. Хлопцы працягвалі выконваць свае абавязкі, а я чыткаў.
У 11 разам з Генадзем пайшоў пападцягвацца, выкарыстоўваючы прыстасаванне для запаснога кола нашай машынкі. У выніку з яе вылез старлей В. і пераканаўча папрасіў пашукаць турнік у іншым месцы. Што мы і зрабілі. Знайшлі турнік і брусы  побач з устаноўкамі Тор. Гадзінку пазаймаліся. Прычым Генадзь на сваім прыкладзе паказаў мне, наколькі першае ўражанне аб чалавеку падманлівае: ён, нягледзячы на добрае пузіка, здольны падцягнуцца неверагодныя для мяне дзесяткі разоў. Паказаў мне некалькі добрых практыкаванняў, падкрэсліўшы, што нават у самых моцных людзей заўсёды ёсць слабыя месцы. Адно з іх – горла.
Абед: суп з капусты, макароны з тушонкаю, гарбата, белы і чорны хлеб.
Пасля абеду выконвалі свае абавязкі, пакуль атрыманыя вынікі не перадалі маёру П. Пасля гэтага ў палове чацвертага большасць нашага атрада махнула ў грыбы, а я, Генадзь і Віталя спакойненька спалі. Вярнуўся Давыдавіч, прынёс грыбы і ягады ды спрабаваў нас пабудзіць. Але навушнікі садзейнічалі спакойненькаму сну. Напачатку сёмага прачнуўся. Сёння прыйшлі апошнія два эшэлоны з Расіі.
Вячэра: грэчневая каша з тушонка (яе было мала, таму я ўзяў 2 порцыі), гарбата, белы хлеб са згушчонкаю.
Машынка паказвае партызанам другую серыю серыяла “Аперацыя Гаргона”.

15.09.13 як заўседы, раненька прачнуўся. Памыўся. Дажджу не было. Цела крыху ламіла ад учарашняй трэніроўкі. Ноччу снілася, што я адзін з аргангелаў Мефістофеля, які збег з пекла на зямлю і забыўся на свае мінулае, каб добрымі ўчынкамі пракласці сабе шлях да новага жыцця. Здаецца, мяне звалі Каіль, ці нешта такое.
Сняданак: пярлоўка, булка, белы хлеб, гарбата.
Пасля гэтага прыйшоў у палатку і спакойненька спаў амаль да дзесяці. Потым нас наведаў таварыш Ш., паведаміў, што ў 11:45 мы павінны быць на Крынічным, каб паглядзець тэатр.
Згуляў у шахматы з Серым, які выдатна гуляе і даволі хуценька паставіў мне шах. Гэта мяне вельмі паддзела і калі прыйшлі на Крынічны праз нейкую дзірку ў плоце, я заняўся вывучэннем ферзевага гамбіта.

Тэатральнае прадстаўленне затрымалася амаль на 20 хвілін. Было шмат рускіх у берэтах. Два партызана, якія сядзелі за намі, заўважылі, што па берэтах рускіх бачна, дзе «дедушки», а дзе «духи»: у першых берэты лепш сядзяць, паколькі там маюцца нейкія ўставачкі для надання ім належнай формы. 
Было некалькі добрых момантаў у гэтага тэатра нашых Узброеных Сіл, але толькі адзін верш па-беларуску ды некалькі спаганеных выкананнем песень ДДТ. Больш за ўсё мне спадабаліся ўрыўкі з тэатральных пастаноў, у якіх прысутнічалі дзве прыгожыя дзяўчыны.
Перад пачаткам мерапрыемства здарыўся прыкольны момант. Серы падышоў да таварыша Ш. з флэхаю са змешчанымі на ёй характарыстыкамі шасцёх нашых, якіх павінны былі павысіць. Аднак таварыш Ш. сказаў: чаму шэсць, калі павінна быць сем. Наш таварыш маёр пазначыў, што мне быццам бы лейтэнанта далі толькі ў мінулым годзе, але, насамрэч,гэта здарылася 4 гады таму. Таварыш Ш. сказаў напісаць і на мяне характарыстыку. Вечарам, падчас другой вячэры Серы і Пятро сказалі, што да гэтага на пытанне Пятра, чаму мне не дадуць павышэнне як усім, наш таварыш маёр сказаў вельмі ёміста " Ты мал и глуп, и не видал больших з*луп". Але Серы пазначыў, што гэта хутчэй за ўсе сам таварыш Ш. не хацеў мне даваць павышэнне, таму так было важна звярнуць на гэта ўвагу перд усімі нашымі і перада мною.
Канцэрт скочыўся за гадзіну і мы спакойнька вярнуліся ў лагер, дзе амаль адразу накіраваліся на абед: грэчка з тушонкаю, суп, гарбата, сто ці сто двадцаць грам яблычнага соку, белы хлеб са згушчонкаю.
Пасля абеду прыйшоў падпалкоўнік С., цяпер журналіст адной з газет, якога я памятаю па ваеннаму факультэту як аднаго з выкладчыкаў. Ён любіў на занятках па Уставах запытацца ці ёсць у класе гісторыкі і пры станоўчым адказе пачынаў гаварыць «сейчас я вам раскажу настоящую историю». І расказваў нам, што беларусаў няма, а беларускі рух быў створаны за японскія грошы падчас руска-японскай вайны і накіраваны на развал Расійскай імперыі. Але, нягледзячы на гэтыя рэчы, ён добра разбіраецца ў вайсковай гісторыі Гродзеншчыны і асабліва Фартоў. Таварыш С. прыехаў рабіць рэпартаж пра вучэнні і наш цэнтар. Ен, дарэчы, пачуўшы маю беларускую, згадаў, што я вучыўся на ваенцы. Цікава, што ён мог яшчэ ўспомніць?)
Расказваў хлопцам пра свой вопыт майстэрства кіравання сном і што такое сон.
Наведаўся ў душ, устаноўлены старшыною Ж. Дзесяць хвілін, каб змыць з сябе непрыемны пах. Файныя адчуванні чысціні і свежасці. Напісалі грамату, хлопцы падрыхтавалі газету для Давыдавіча. І самы творчы з нас, Аляксандар Міхайлавіч, нават хуценька прыдумаў верш "Из воспоминаний Давыдовича..." таму ў падарунак:
Я помню, когда разменял 45,
Подумал: Да, я перчик чили опять!"
И годы - как птицы, и глаз - как алмаз,
Хочу постоянно, могу много раз.
Потом разменял я свои 50
И в тонусе - всё, и нигде - не висят;
В характере - жгучесть чилийского перца,
И любить я могу кое чем, кроме сердца!
И вот на горизонте - 56,
А в строю армейском -
Вот это жесть,
с майорскими погонами - 
Вот это да...
С "лейкой" и блокнотом,
И года мне - не беда".
Затым я спакойненька амаль да самай вячэры займаўся разборам ферзевых дэбютаў. Перад вячэраю згуляў у шашкі з Давыдавічам. 1:1 плюс тры нічыі. Пракачаны ж ён мужык.
Вячэра: рыс, трохі рыбнай кансервы, гарбата, белы хлеб. Нават адной порцыі мне хапіла, каб наесціся.
Вячэрнія ўмыванні, падшыванне. Другая вячэра. Хлопцы ўжо жылі заўтрашнім Днём нараджэння Давыдавіча. Добра паелі, пагаварылі пра памеры нашага ўзбраення часоў СССР, якіх павінна хапіць пры магчымым нападзе на нас. Стаўкі банкаў узраслі ўдвая, недахоп беларускіх рублеў складае больш 10 трлн. Хуткая дэвальвацыя? Гаворкі пра продаж нашай краінай ўзбраення.

16.09.13 сенняшні дзень прайшоў пад знакам Дня нараджэння Давыдавіча, якому споўнілася 56. Я ўсіх пабудзіў без пяці сем, амаль перад самым сняданкам.
Сняданак: грэчка з тушонкаю, празмерна сухая, тушонкі амаль няма. Гарбата, дзве булкі са згушчонкаю.
У восем гадзін павіншавалі Давыдавіча, стаўшы ў строй і падарыўшы яму створаны пацыкамі баявы лісток. Пасля гэтага мы заняліся навядзеннем парадку ў палатках перад прыездам кіраўніка нашага ваенкамата. Марафет навялі, сядзелі ў сваей працоўнай палатцы. Потым нас пастроілі перад ваенным камісарам і ен пачаў запытваць, як нашыя справы. Наш таварыш маёр і таварыш Ш. сказалі, што ўсе ціп-топ.
Пасля гэтага мы пайшлі да аўталаўкі, перад якой прастаялі амаль гадзіну. Абед: суп, пярлоўка з тушонкаю, белы і чорны хлеб.
У тры гадзіны паехалі па паліва, з цыстэрнаю, якую затым здымалі з машыны, а паліва залівалі ў машыну. Потым я стаў глядзець Пацыфік. Файны серык.
Усе разам троху пабалваліся з расколваннем дроў. Пятро апошнімі днямі зрабіўся нашым сабраўдным дрывасекам, сёння сякераю пры актыўнай сяброўскай падтрымцы імкнуўся раскалоць некалькі бярвенняў і раскалоў нават аловак. Праўда не цалкам. Наш таварыш маёр сказаў, што калі б поўнасцю гэта атрымалася ў яго зрабіць, то прыйшлося б яму шукаць новы аловак)
Вячэра: макароны з тушонкаю, гарбата, белы хлеб. Мне дасталася двайная порцыя, якую аддаў Серы, сам паеўшы ў генеральскай сталоўцы. Яго гісторыя пра тую ежу – гэта проста фантастыка, а памеры з’едзенай там рыбы павялічваліся з кожным чарговым аповедам. Але ад гэтага станавілася толькі большым жаданне на час прыняцця ежы быць генералам.
Пасля вячэры я заснуў, разбуджаны Серым, як раз перад пачаткам другой вячэры. Нашы адсветкавалі дзень народзінаў закатага мужыка Давыдавіча, шмат гадоў яснасці яго розуму.

17.09.13 Як заўседы раненька прачнуўся. Учора салдаты арганізавалі новыя тубзікі - файненька.
Ноччу ішоў дожджык, але ранкам спыніўся. Сняданак: пярлоўка з тушонкаю (двайная порцыя – Серы аддаў), гарбата, булка са згушчонкаю. Пасля гэтага спакойненька глядзеў Пацыфік. Крыху парубасілі дроўцы, потым пазаймаўся сваімі абавязкамі.
Абед: суп, грэчка з буракамі, гарбата, белы хлеб.
За гадзіну да вячэры наведаў турнічок. 45 хвілін пазаймаўся.
Прыехаў Серы з мерапрыемства па адкрыцці адрамантаванага Крынічнага. Шапіру падарлі маўзер, а Дзежка атрымаў у падарунак ппш: «Этот пистолет-пулемет системы Шпагина послужит хорошим стимулом для всех строителей области». Шмат генералаў, разам з нашым міністрам Жадобіным.
Вячэра: рыс, кансервы звараныя, гарбата, белы хлеб. Напрацягу дня таксама некалькі разкоў еў.
Вечарам расказаў сваю дысертацыю пра Каліноўскага. Анекдоты, размовы пра Расійскую імперыю, Сярэдзінную Літву, справу Шарыкава.

18.09.13 цэлы дзень лье дождж. То дробны, то як з вядра. Ранкам з'еў двайную порцыю пярлоўкі са свежаю булкаю са згушчонкаю ды запіў гарбатаю. Смаката.
Потым выконванне абавязкаў, пасля забурыўся баінькі. Пад дзесяць прыйшоў таварыш Ш, ды сказаў што прыедзе нейкі генерал Г., спец па ідэалогіі. Мы навялі парадак, і сядзелі на краях ложкаў, хто чым займаўся. Я чытаў, глядзеў Пацыфік. Перад абедам пагулялі ў шашкі з Давыдавічам, і я выйграў у яго 3:1. Прыемнае пачуццё. Навучыў жа ён мяне на сваю галаву)
У 12 прыехала аўталаўка. Нажаль, мой бюджэт значна абмежаваны, асабліва на фоне згубленай перад самымі зборамі банкаўскай карткі.
Абед прайшоў пад супец ды 150 грам яблычнага соку, бачна, з нагоды дня савецкай гвардыі (1941, Ельня). Пасля абеду паспаў, пачыткаў, паглядзеў Пацыфік, паслухаў музон, ды ў палове шостага пайшлі на канцэрт.
Валіў дождж, а мы ў сваіх фуфайках. Нармульны канцэрт, праўда, там грымнулася адна з дзяўчын на падтанцоўцы, паколькі пасцялілі скураны ліст на сцэне. Але паднялася, і як нічога б і не было - працягнула з усмешкаю на вуснах танчыць далей. Скрыпачка, як сказалі Пятро і Максім, пад фанеру лабала. Я гэтага не заўважыў, мне спадабалася.
Вярнуліся. Вячэра: пярлоўка, гарбата.
Вечарам трохі абавязкаў, потым паспрабавалі паглядзець футбік Атлетыка-Зеніт, але лічбавы сігнал проста калбасіць мозг. Таму кінулі дурное. У А.М. на срацы залез клешч. Своечасова гэта заўважыў і пайшоў да доктаркі. У такі час, ды яшчэ кляшчы. Сказалі, і ўсе пачало часацца, пачалі сябе правяраць.
Прыйшоў таварыш Ш. і паведаміў, што схапілі нейкага польскага журналіста, які распытваў пра тое, што за падраздзяленні размешчаны на палігоне. Сказаў быць пільнымі і нам, таму што кантрысты могуць падаслаць каго і да нас для праверкі.

19.09.13 Дождж ліў усю ноч, ды як з вядра. Прыемна было ляжаць пад бушлатам ды слухаць пагрукванне кропелек па намету. Прачнуўся ў 4:10, пахадзіў, ды пайшоў спаць далей. У 6:20 прачнуўся канчаткова і пайшоў мыцца. У 6:45 разбудзіў усіх. Пайшлі снедаць, адзелі бушлаты. Пярлоўка з салам ды кавалкамі тушонкі. Учора наш таварыш маёр сказаў, што жонка яму тэлефанавала і паведаміла: гродзенскі мясакамбінат працуе цяпер толькі над вырабам тушонкі)
Прыйшоў пад дзевяць гадзін таварыш Ш. Сказаў ісці ўсім у клас. А там дубак ды празмерна вільготна. Селі, сталі чыткаць газеты, сярод якіх і выпісаныя для расейцаў, тут нават Маскоўскі камсамолец.
Зноў наведаўся таварыш Ш. і стаў крытыкаваць нашу працу. Гэта асабліва закранула Серага, які фактычна апошнія дні працаваў за нас усіх. Пасля гэтага было прынята рашэнне пачаць працаваць так як і павінны, згодна штату, які распрацавалі людзі, не ўлічыўшыя практычныя патрэбы нашага цэнтра і яго дзейнасці. Тым больш столькі дзен мы тут, а нэта нам так і не правялі. Жэсць.
Андрэй Міхайлавіч зачытаў інфармацыйны лісток, падрыхтаваны для інфармавання ваеннаслужачых. І там прагучала лічба ў артыкуле з эсбэшкі пра 28 млрд рублеў на аб'екты палігона, сярод якіх назвалі і амфітэатр, дзе мы глядзім канцэрты. А ў мяне перад вачыма стаяць не наноў пафарбаваныя сцены, а паліўныя скамейкі. Іх пафарбаў салдацік, якому на гэтыя мэты выдзелілі паўбанкі фарбы і паўбанкі ліфы, ды кавалак паралона замест кістачкі. І ён, як сапраўдны салдат, здолеў выканаць загад, пафарбаваўшы ўсе скамейкі, але з такой колькасцю фарбы якасць адразу кідаецца ў вочы. Мне ад гэтага ведання ўнутры так брыдка і чамусьці сорамна. Мусі таму, што гэта таксама бачылі нашыя саюзнікі.
Тут дождж ідзе каторы дзень. А мы ляжым ў цяпле ў палатцы, каля буржуйкі.
Серы з Максімам прыехалі з шостай брыгады. Расказалі, што яе ўсю выкалбасілі. Спачатку камбрыг брыгаду, а потым П. прыехаў, выкалбасіў камбрыга і саму брыгаду. Гаварылі ім не прысцёгваць ражкі з патронамі раней часу, а танкістам страляць ў адным накірунку. Гаварылі, што трэба весці бой 4 хвіліны, але каб пры гэтым патроны не скончыліся ў адзін і той жа час. Думаю, што гэта вельмі цяжка зрабіць.
Праваслаўны і каталіцкі святары асвячалі ваенную тэхніку. І ў каталіцкага скончылася свянцоная вада. Ен сказаў пра гэта нашаму святару, а той «ничего, я тебе своей отолью». І наліў яму сваей.
У абед супец ды грэчка з тушонкаю, хлеб белы.
Выконвалі абавязкі. Вярнуліся і адразу пайшлі ў дагонку за нашымі, якія адправіліся мыцца. Сёння банька была проста жэсць. Спачатку мы доўга чакалі, каб туды патрапіць, а калі патрапілі ў памяшканне без святла, то аказалася: вады няма. Замест вады пускалі пар. Мы намыліліся, а змыць не было магчымасці. Я неяк больш-меньш памыўся. Потым пайшоў памыў свае рэчы. Пасля гэтага зноў абавязкі, а пасля рэзаў лісты а3 на а5.
Потым вячэра: смачненькі рыс з тушонкаю, якога я навярнуў дзве порцыі. Мне ен нават пловам падаўся, але хлопцам не надта спадабаўся. Потым старлей В. сказаў мне дапамагчы з запраўкаю. Прыйшоўшы ў намет, аказалася, што Пятро пакінуў мне марожка, якое заліў варэннем з чорнай смародзіны. У дадатак да перадвячэрнага вінаграда Максіма ды плова гэта было проста сапраўднае свята.
Вечарам арганізавалі файную другую вячэру. Тут было шмат смачненькага, асабліва перададзеныя Пятру яго роднымі дранікі. Іх пах і смак былі проста неперадавальнымі. Плюс агурочкі марынаваныя.
Вечаровыя размовы і анекдоцікі. Напрыклад, ляжаць муж з жонкаю ў ложку:
-Дорогая, кого хочешь? Мальчика или девочку.
-Девочку.
Вбегает Вовочка, снимает штаны, становится раком и говорит:
- А мне фуражку и фламастеры.

Вечарам старшына Ж. прыцягнуў нам плашчпалаткі. Палкоўнік К. сапраўдны гаспадар свайго слова: паабяцаў - зрабіў. Файна. Як жа добра пад імі спаць.

Комментарии