Максімільян Герымскі |
Мастак
Маскімільян Герымскі (Maksymilian Gierymski, 1846-1874), сам удзельнік паўстання, ведаў усе
цяжкасці партызанскага жыцця, быў сведкам шматлікіх узброеных сутыкненняў
супраць расейскай арміі, дрэннага ўзбраення і кепскага ўзроўню падрыхтоўкі
шэраговых паўстанцаў, а таксама незлічоных паразаў. М. Герымскі быў сведкам і
цяжкіх рэпрэсій, якія абрынуліся на мірнае насельніцтва за падтрымку тым
паўстанцаў. Гэтыя падзеі пакінулі незабыўнае ўражанне на семнаццацігадовага юнака,
усё жыццё якога было адзначана пачуццём смутку і меланхоліі, асабліва моцна
актывізаваным напрыканцы жыцця мастака.
Адзін са сваіх успамінаў ён захаваў на карціне “Паўстанцкі патруль”, дзе адлюстравана
напружанасць у чаканні расейскіх войскаў. Вельмі тонка перададзены момант, калі
паўстанцы заўважаюць дзесьці там, удалечыні, па-за межамі карціны, з’яўленне
расейскіх войскаў. Гэтая напружанасць занатавана ў жэстах і рухах удзельнікаў дадзенай
сцэны, нападставе якой глядач можа дамаляваць будучую драму – непазбежны бой з
ворагам. Сярод паўстанцаў выпадкова апынуўся і звычайны вандроўнік (селянін?),
які бездапаможна і пасіўна выглядае на фоне разгортваючыхся падзей.
Герымскі М. Паўстанцкі патруль |
Максімільян
Герымскі быў першым мастаком, які пачаў адлюстроўваць трагічны дух паўстання без шуму бітвы і патасу гераізму.
Карціна
“Паўстанцкі патруль” была высока ацэнена на Сусветнай выставе ў Вене ў 1873
годзе за яе глыбокі эмацыйны тон і праўдзівасць моманту, на ім занатаваную.
Да
самога паўстання Герымскі збіраўся стаць ляснічым, для чаго па заканчэнні
рэальнай гімназіі ў Варшаве ў 1862 паступіў у Палітэхнічны інстытут
земляробства і лясніцтва ў Пуславах. Але паспеў правучыцца толькі некалькі
месяцаў. Затым здарыўся 1863 і яго юнацкая душа патрыёта пацягнулася ў
паўстанці атрад. Успаміны з таго цяжкага часу Герымскі пранёс праз усё жыццё,
змяніўшы пасля паўстання кар’еру ляснічага на мастацтва.
Яго
карціны прысвечаны самым звычайным сцэнам з жыцця ўдзельнікаў паўстання,
штодзённасці. Так, начны выгляд правінцыйнага мястэчка з таямніча знікаючымі ў
цемры контурамі, паходзіць з пачатковага перыяду яго дзейнасці. На карціне мы
бачым размову паўстанцаў з местачкоўцам, або селянінам, якога ўважліва
слухаюць, таму што інфармацыя яго вельмі важная.
Герымскі М. Паўстанцы ноччу |
Магчыма, мясцовы жыхар паведамляе жаўнерам аб набліжэнні ворага, якому Герымскі таксама
прысвяціў серыю карцін. Адну з іх, з выявамі чаркесаў перад атакай ён нават даслаў намесніку ў Варшаве Бергу, які за яе адзначыў мастака стыпендыяй. Карціна,
на жаль загінула, але была падобная на іншую, прысвечаную кубанскім казакам.
Яна даволі змрочная, як і многія творы Герымскага, і стварае ўражанне аб
колькасці ворага, што рушыў у наступ.
Герымскі М. Выведка кубанскіх казакаў |
Іншая
цікавая карціна, прысвечаная расейскім войскам, вельмі дынамічная, і не надта
характэрная Герымскаму, з малюнкам артылерыстаў, якія галопам едуць на пазіцыю.
Конныя салдаты, заварочваючы на дарозе, нясуцца на гледача. Такім чынам, мастак
намагаўся перадаць уражанне руху і аўтэнтычнасць моманту, захаванага ў яго
памяці.
Герымскі
як удзельнік падзеяў 1863 года пакінуў уражанні аб моцы свайго ворага - расейскай арміі, задушыцеляў паўстання. У той жа час паўстанцы на яго карцінах выглядаюць вельмі
адзінокімі. Як, напрыклад, на дадзенай карціне. Зацягнутае цёмнымі хмарамі неба, брудная
заезджаная багністая дарога з каплічкаю, якая прытулілася да тае. Паўстанец,
апрануты ў карычневую куртку, на фоне якой чырванню выдзялюцца мяшок, эпалеты і
востраканцовы капялюш. Пісталет узяты ў правую руку, злева вісіць шабля. Чаму
ён спыніўся і дастаў зброю? Чаму заварочвае каня? Мы можам толькі здагадвацца.
Мастак пакідае гэта нашай фантазіі. Але пачуццё страху Герымскі перадае
вельмі моцна.
Герымскі М. Паўстанец 1863 года |
Карціны
Герымскага мне падаюцца празмерна песімістычнымі, абцяжаранымі пачуццём
супрацьстаяння неймаверна больш моцнаму ворагу, непасбежнай паразе. Такое было
яго ўражанне на фоне ўласнага, атрыманага ў лясах і бітвах, вопыта. Але яго
творы мне падабаюцца, таму што паказваюць бок паўстання, які ў часы Герымскага
намагаліся пазбягаць, усімі сродкамі гераізуючы 1863. Сапраўды,
гераізму хапала – без гэтага яно б не трывала столькі часу. Але памятаючы пра
гераічную барацьбу, мы павінны памятаць (ці “ўспомніць”) наколькі ж гэтае змаганне было цяжкім і як адлюстроўвалася ў жыцці простага ўдзельніка, з
яго пачуццём страху за ўласнае жыццё, якое пераадольвалася за кошт пачуцця
любові да сваёй Бацькаўшчыны.
Комментарии
Отправить комментарий