ГЕНЕРАЛ ПЕРАМОГІ АНТОНАЎ


Вялікая Айчынная вайна стала часам выпрабавання для мільёнаў чалавек, перыядам змагання за сваё жыццё, за Родную зямлю. Нашая краіна адчула на сабе тры гады акупацыі і была вызвалена ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Першапачатковы план аперацыі па вызваленню нашай Радзімы быў распрацаваны пры ўдзеле генерала Савецкай Арміі Аляксея Інакенцьевіча Антонава, які нарадзіўся ў горадзе Гродна.
Таленавіты штабны супрацоўнік, які аказаў на Сталіна не меньшы ўплыў, чым Шапашнікаў, Жукаў і Васілеўскі. Гісторык Валкагонаў пры характарыстыцы Антонава зазначыў, што яго высокая штабная культура, прадуманасць як галоўнай ідэі, так і дробязяў, вельмі імпанавалі Сталіну. У “Рэйтынгу палкаводцаў Другой сусветнай вайны”, складзеным у 2004 годзе групай расійскіх ваеначальнікаў і гісторыкаў у катэгорыі “СССР. Палкаводцы і ваеначальнікі стратэгічнага і аператыўна-стратэгічнага звяна” Антонаў заняў 7-е месца пасля маршалаў Жукава, Васілеўскага, Ракасоўскага, Конева, Маліноўскага і Говарава [8].
Аляксей Інакенцьевіч Антонаў нарадзіўся 15 верасня (па старому стылю) 1896 года ў сям’і афіцэра 26-й артылерыйскай брыгады Антонава Інакенція Аляксеевіча. У гэты час сям’я Антонавых пражывала ў горадзе Гродна на вуліцы Іерусалімскай (сённяшняя - Антонава), на якой жылі рамеснікі, чыноўнікі і афіцэры Гродзенскага гарнізона.
Лёсам было вырашана звесці двух чалавек, якія нарадзіліся за тысячы кіламетраў адзін ад аднаго, на розных баках Расійскай імперыі, у сям’ю Антонавых, у якой і з’явіўся на свет будучы генерал Савецкай Арміі.
Бацька Аляксея Інакенцьевіча, Інакенцій Аляксеевіч Антонаў, быў родам з Іркуцка, сапраўдны сібірак, патомны ваенны. Ён выхоўваўся ў кадэцкім корпусе, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве, звязаў свой лёс з артылерыяй. І.А. Антонаў пасля навучання ў вучылішчы быў накіраваны ў Хабараўск. Жадаючы атрымаць вышэйшую ваенную адукацыю, ён рыхтаваўся да экзаменаў у Акадэмію Генеральнага штаба, і нават самастойна вывучыў французскую і нямецкую мовы. Інакенцій Аляксеевіч паспяхова здаў экзамены, але не быў залічаны ў Акадэмію ў сувязі з каталіцкім веравызнаннем жонкі. Яму паведамілі: «Если Ваша жена перейдёт в православие, Вы будете зачислены в Академию» [2, с 1]. Аднак ад прапановы Інакенцій Аляксеевіч Антонаў адмовіўся і атрымаў накіраванне ў 26-ю артылерыйскую брыгаду ў Гродна.
Маці А.І. Антонава, Тэрэза Ксавер’еўна Александровіч, была дачкою ўдзельніка паўстання 1863-1864 года, сасланага ў Сібір, куды пераехала і яго сям’я. Яна мела добрую хатнюю адукацыю і ўвесь свой час прысвячала мужу і двум дзецям – сыну Аляксею і дачцэ Людміле. Успамінаючы пра маці, Людміла Інакенцьеўна пісала: “Она была человеком необыкновенной доброты, чутко и отзывчиво относилась к нуждам других. Любящая жена, заботливая, ласковая мать, она всю свою жизнь посвятила детям; научила их уважать людей, дарить им своё душевное тепло” [2, c. 1].
Цёплыя адносіны ў сям’і паміж бацькамі, бацькамі і дзецьмі сталіся асновай для фарміравання характару Аляксея Інакенцьевіча, тых яго рысаў, што прынеслі яму ў далейшым аўтарытэт і павагу сярод салдат і афіцэраў, з якімі ён служыў і людзей, з якімі ён сустракаўся на жыццёвай дарозе: мяккасць характару, дысцыплінаванаць, павага да людзей, максімальная аптымізацыя часу, давядзенне кожнай справы да дасканалай яе рэалізацыі. “Он никогда ни на кого не повышал голоса. В своих отношениях с окружающими был ров­ным, прямым, внимательным, чутким. Будучи очень аккуратным, зная цену времени, требовал этого и от других” [2, с. 17]. Вялікі ўплыў на дзяцей аказвала бабуля, Генрыета Восіпаўна Александровіч, дзякуючы якой дзеці добра ведалі польскую мову:  Говорили как на русском, так и на польском языках. Дети с раннего возраста привыкли уважать человека любой национальности” [2, с.2].
У сям’і Антонавых дзяцей выхоўвалі ў традыцыях патрыятызму. На прыкладах гераізма абаронцаў Порт-Артура, трагедыі Цусімы пад час руска-японскай вайны [2, с.2], яшчэ не ўсведамляючы гэта розумам, але ўпітваючы пачуцці бацькі, які распавядаў ім пра падзеі вайны, дзеці вучыліся любові да Радзімы.
У 1904 годзе І.А. Антонаў атрымаў прызначэнне на пасаду камандзіра батарэі 32-й артылерыйскай брыгады ў горадзе Астрогу Валынскай губерні. На гэтым для Аляксея і Людмілы скончыўся перыяд бесклапотнага дзяцінства, што прайшло для іх у Гродна, горадзе, які на прыканцы жыцця А. І. Антонаў збіраўся наведаць, але гэтаму не давялося здарыцца [2, с.18].
У Астрогу А.І. Антонаў пачаў вучыцца ў мясцовай гімназіі. Падчас навучання ў трэцім класе ён меў вышэйшыя адзнакі па Закону Божаму, французскай і нямецкай мовах, маляванню і паводзінам. Але не сябраваў з гісторыяй і лацінскай мовамі, прадметамі, якія здолеў падцягнуць да часу сканчэння гімназіі [7].
Пытанне пра яго будучую ваенную кар’еру нават не ставілася па прычыне хваравітасці, сарамлівасці і нервовасці. Бацька, які змірыўся з тым, што яго сын не прадоўжыць традыцыі сям’і ваенных, вырашыў заняцца пытаннямі фізічнага развіцця сына: загартоўваў хлопчыка, навучыў ездіць вярхом, а з 10-11 гадоў браў яго на начныя вучэнні. І.А. Антонаў навучыў сына гульні ў шахматы, зацікавіў фатаграфіяй, якой сам захапляўся. Але ў 1908 годзе І.А. Антонаў памёр. Гэта стала вялікім іспытам для сям’і і першым сапраўдным горам для дванаццацігадовага Аляксея.
Наступныя шэсць гадоў сям’я Антонавых жыла ва ўмовах вялікіх складанасцяў і недахопу грошай, таму што пенсіі бацькі ледзь хапала.
У жніўні 1914 года пачалася першая сусветная вайна. Антонавы пакінулі Астрог, які размяшчаўся ў 90 км ад мяжы з Аўстра-Венгрыяй, і пераехалі ў Петраград, дзе ў той час жылі блізкія сябры Тэрэзы Ксавер’еўны. У Петраградзе А.І. Антонаў паступіў у 8-ы клас першай гімназіі, якую скончыў у 1915 годзе.
У сакавіку 1915 года пасля цяжкай аперацыі памерла маці Аляксея Інакенцьевіча, у выніку чаго таму самастойна трэба было будаваць уласнае жыццё. Таму ўвосень 1915 года ён паступае на фізіка-матэматычны факультэт Петраградскага універсітэта, дзе вучыцца да моманту прызыву ў царскую армію ў верасні 1916 года [1, с. 1].
З-за недахопу сродкаў, з кастрычніка 1915 года А.І. Антонаву прыйшлося пакінуць навучанне і пачаць працу на заводзе Палякова ў вёсцы Славянка пад Петраградам. Ён працаваў бракавальнікам разам з двума сваімі сябрамі па універсітэту [2, с. 3].
 Пасля прызыву ў войска, А.І. Антонава як студэнта накіравалі ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе. Пасля кароткатэрміновага курса, 1 снежня 1916 года ён атрымаў званне прапаршчыка і быў накіраваны ў лейб-гвардыі Егерскі полк [3, с. 4]. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі быў абраны салдатамі на пасаду памочніка палкавога ад’ютанта і займаў яе да мая 1918 года. Вясной 1917 года А.І. Антонаў у складзе лейб-гвардыі Егерскага палка быў накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт, у Галіцыю. У адным з баёў ён быў паранены аскепкам снарада ў галаву, у сувязі з чым атрымаў ордэн “Святой Ганны” IV ступені з надпісам “За мужнасць” [9] і адправіўся на лячэнне ў Петраград, дзе сустрэў Кастрычнік 1917 года. Пасля дэмабілізацыі 1 мая 1918 года А.І. Антонаў стаў працаваць статыстыкам у Наркамхарчы і адначасова паступіў у Ленінградскі лясны інстытут, куды “привела его привитая в детстве любовь к природе”  [2, с. 4]. 11 красавіка 1919 года Антонаў быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі ў сувязі з Грамадзянскай вайной і накіраваны ў 1-ю Маскоўскую працоўную дывізію, дзе яго прызначылі памочнікам начальніка штаба.
1-я Маскоўская дывізія была перакінута на Паўднёвы фронт. Пасля цяжкіх баёў пад Луганскам рэшткі дывізіі ўліліся ў 15-ю стралковую Інзенскую дывізію. А.І. Антонаў быў прызначаны памочнікам начальніка штаба 3-й брыгады. 15-я стралковая дывізія паспяхова дзейнічала супраць Каўказскай Дабраахвотніцкай арміі, заняла Растоў, затым Наварасійск. У жніўні-верасні 1920 года Інзенская дывізія сумесна з 52-й і Латышскай дывізіямі паспяхова абаранялі Кахоўскі плацдарм, на які врангельцы неаднаразова здзяйснялі наступленне, прымяняючы нават самалёты і танкі.
У лістападзе 1920 года ў складзе 15-й дывізіі А.І. Антонаў удзельнічаў у фарсіраванні Сівашскага заліва з мэтаю наступлення на Крым. Чырвонаармейцы наступалі ноччу, па пояс у халоднай вадзе, па глейкім дне так званага “Гнілога мора”. Удар з мора быў паспяховым і ў далейшым гэта прывяло да перахода Крыма пад ўладу Чырвонай арміі. 5 студзеня 1921 года загадам РВСР № 73 15-я Інзенская дывізія атрымала ганаровае найменне “Сівашскай”, а Антонаў А.І. быў узнагароджаны Ганаровай зброяй Рэвалюцыйнага Ваеннага Савета Рэспублікі [9].
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны 15-я Сівашская дывізія была размешчана ў г. Мікалаеве. Антонаў працягваў працу ў штабе дывізіі ў якасці начальніка аператыўнай часткі (1922-1926)  і памочніка начальніка штаба да 1928 года.
У горадзе Мікалаеве Антонаў ажаніўся на Марыі Дзмітрыеўне Цялюк, якая, як і Аляксей Інакенцьевіч, нарадзілася ў 1896 годзе. Разам яны пражылі 30 гадоў, пакуль М.Д. Антонава 18 студзеня 1955 года  не памерла пасля цяжкай і працяглай хваробы.
У 1928 годзе А.І. Антонаў паступіў у Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Паступаючы ў акадэмію, ён атрымаў наступную атэстацыю: «Товарищ Антонов за время пребывания на штабных должностях приобрёл богатый практический опыт в работе. Его аккуратность и исполнительность при наличии инициативы делает его весьма ценным работником. Общее образование в объёме средней школы – военное в масштабе – военного училища закреплено и пополнено работой на ответственных должностях в Красной Армии…Вывод: Вполне соответствует должности Начальника Штаба дивизии» [3].
У акадэміі выявіліся здольнасці Антонава А.І. да ваеннай справы, схільнасці да ваенных даследаванняў. У акадэміі ён вывучаў французскую мову і атрымаў кваліфікацыю ваеннага перакладчыка.
Пасля заканчэння Ваеннай Акадэміі ў 1931 годзе Антонаў працаваў на пасадзе начальніка штаба 46-й стралковай дывізіі. У 1933 годзе ён вярнуўся да вучобы і закончыў аператыўны факультэт Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Начальнік і камісар факультэта далі Антонаву наступную характарыстыку: “Отличный оперативно-штабной работник. Готов для работы в выс­ших штабах” [2, С. 8]. Пасля заканчэння аператыўнага факультэта ён вяртаецца на пасаду начальніка штаба 46-й стралковай дывізіі, затым стаў начальнікам Магілёў-Ямпольскага ўмацаванага раёна, далей - начальнікам першага аддзела штаба Харкаўскага ваеннага округа. У 1936 годзе камандаванне Харкаўскага ваеннага округа камандзіравала Антонава А.І. у створаную ў той час Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА, якую ён скончыў у 1937 годзе разам з Васілеўскім, Ватуціным, Баграмянам, Говаравым, Захаравым. Здольнасці выпускнікоў гэтага першага выпуска Акадэміі праявіліся пад час Вялікай Айчыннай вайны.
З мая 1937 па красавік 1938 года Антонаў А.І. з’яўляўся начальнікам Маскоўскага ваеннага округа, а ў снежні 1938 года стаў старэйшым выкладчыкам кафедры агульнай тактыкі ў Ваеннай Акадэміі імя Фрунзе. Са студзеня па сакавік 1941 года ён займаў пасаду намесніка начальніка кафедры агульнай тактыкі ў акадэміі, калі быў пераведзены ў Кіеўскі асобы ваенны округ на пасаду намесніка начальніка штаба па арганізацыйным мабілізацыйным пытанням, на якой Антонава застала вайна [6, с.4].
 Пасля пачатку вайны ён быў прызначаны начальнікам штаба Паўднёвага фронта, дзе ўдзельнічаў у распрацоўцы Растоўскай аперацыі (17 лістапада 1941 - 2 снежня 1942 года) супраць 1-й нямецкай танкавай арміі генерала Э. Клейста. Перамога пад Растовам абараніла Паўночна-Каўказскі рэгіён і разам з Ціхвінскай аперацыяй папярэднічала наступленню Чырвонай Арміі пад Масквой. За паражэнне пад Растовам, якая была першай буйной паразаю нямецка-фашысцкіх войск на Усходнім фронце, Гітлер змясціў з пасады камандуючага нямецкай групай армій “Поўдзень” фельдмаршала Рунштэдт.
У пісьме да сястры ад 9.4.1942 года А.І. Антонаў пісаў: "Можешь меня поздравить с орденом "Красного Знамени". Получил его за Ростов­скую операцию и разгром танковой армии ген. Клейста. В свое время об этом писали в газетах. Это было первое большое поражение немцев" [2, с. 9].
Пасля таго, як нямецкія войскі летам 1942 года пачалі буйное наступленне на Поўдні СССР і пагражалі Каўказу А.І. Антонаў быў накіраваны на пасаду начальніка штаба Паўночна-Каўказскага фронта, з 2 верасня па 9 лістапада 1942 года ён ўзначальваў штаб Чорнаармейскай групы войск Закаўказскага фронта, а з 19 лістапада па 11 снежня 1942 года ўзначальваў штаб Закаўказскага фронта [6, с. 5]. Пра гэты перыяд жыцця Антонава яго сябар, генерал арміі Цюленеў, успамінаў: "В 1942 г. в сложнейшей оперативной обстановке, когда со­ветские войска, сдерживая натиск гитлеровских полчищ, не подпус­кали их к жизненно важным центрам страны, Алексей Иннокентьевич был назначен начальником штаба Закавказского фронта. На этом от­ветственном посту он много сделал для того, чтобы не допустить врага к нашим основным нефтяным районам. Не одну бессонную ночь провел он в ту пору над разработкой плана обороны Кавказа.
Фронт растянулся от Каспия до Новороссийска. Горные хребты, перевалы, бездорожье затрудняло оперативные переброски и обеспе­чение войск. Враг, кроме нефти, стремился к захвату Черноморских портов и локализации Черноморского флота.
В это время Алексея Иннокентьевича всегда можно было застать склоненным над картой с измерителем и карандашом в руках. У него был особый, только ему присущий, стиль работы. Алексей Иннокентье­вич умел выбрать из всех вопросов наиболее важные, сосредоточить­ся над ними и выработать именно то решение, которое лучше всего отвечало интересам обстановки. Он любил точность, аккуратность, конкретность и глубокое знание дела. Его доклады отличались крат­костью и предельной ясностью. Этому он учил и всех своих подчинёных" [2, с. 10].
Праца Антонава А.І. звярнула на сябе ўвагу Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання, у сувязі з чым загадам № 00472 ад 11 снежня 1942 года ён атрымаў пасады першага намесніка Генеральнага штаба Чырвонай Арміі і начальніка аператыўнага ўпраўлення [6, с. 5].
А.М. Васілеўскі па распараджэнню Вярхоўнага Галоўнакамандуючага большую частку часу, пад час якога займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба знаходзіўся на франтах. У яго адсутнасць усю адказнасць за працу Генеральнага штаба нёс А.І. Антонаў.
Генерал-палкоўнік С.М. Шцеменка, успамінаючы перыяд сумеснай працы з Антонавым, зазначаў: "Практически Генштаб с 1943 года возглавлял зам. начальни­ка Генштаба генерал армии А.И. Антонов. Большой труженик и блестящий знаток всего, чем живёт Генштаб, Алексей Иннокентье­вич фактически держал все нити оперативного руководства боевыми действиями в своих руках. Объем работы был непомерно велик, но при помощи квалифицированных генералов и офицеров Генштаба за счет своей богатейшей эрудиции и тогда еще молодых сил, он успевал выполнять всю основную работу и делал это безупречно.
Представители Ставки, адресуя свои доклады Верховному Глав­нокомандующему, всегда отдавали копию: "Тов. Антонову, понимая, что всё необходимое будет сделано точно и в срок" [2, с. 12].
Шцеменка з’яўляўся непасрэдным сведкай працы Генштаба: "Генштаб, являясь рабочим органом Ставки, был тесно с ней связан, особенно с председателем ГКО и Ставки И. Сталиным.
Сталин установил круглосуточную работу Генштаба: часы рабо­ты и отдыха всех руководящих работников были строго распределе­ны. Алексею Иннокентьевичу Антонову было указано время отдыха с 5-6 утра до 12 часов дня.
Доклады Верховному Главнокомандующему делались раза в сутки по телефону и лично.
Ночью, как правило, мы ездили в Ставку вместе с Алексеем Иннокентьевичем для итогового доклада за прошедшие сутки. Воз­вращались в 3-4 часа утра, отдавали необходимые распоряжения и только после этого Алексей Иннокентьевич шел отдыхать".
Шцеменка адзначыў своеасаблівы характар адносін паміж Сталіным і Антонавым: "У Верховного Главнокомандующего Алексей Иннокентьевич пользовался большим авторитетом за знание дела, за мужество, выражавшееся в прямоте и правдивос­ти докладов, в которых ничто не приукрашивалось. Все всегда соответствовало истине, как бы горька она не была.
Видимо авторитетом Антонов пользовался и за то, что осмели­вался, если было нужно, возражать Сталину и уже во всяком слу­чае высказывать свое мнение" [2, с. 12].
З самага пачатку працы ў Генштабе не адна значная аперацыя Савецкай Арміі не рыхтавалася без удзелу Антонава. Менавіта Антонаў асабіста распрацаваў першапачатковы варыянт плана наступлення ў Беларусі - “Баграціён”. Аб гэтым С.М. Шцеменка напісаў у сваіх успамінах "Перед ударом в Белоруссии": "Окончательно все было сведено в единый план и оформлено в виде краткого текста и карты лично генералом армии Антоновым; текст был написан им от руки на нескольких листах бумаги и 20.5.44 г. после нескольких дней раздумий подписан" [2, с. 13]. Пасля абмеркавання плана ў Стаўцы склаўся канчатковы варыянт Беларускай аперацыі, за ажыцяўленнем якога ўважліва сачыў Антонаў.
У выніку Беларускай наступальнай аперацыі (23.6.-29.8.1944 г.) Савецкая армія вызваліла Беларусь і разграміла нямецкую групу армій “Цэнтр”.
 З 17 лютага 1945 па 25 сакавіка 1946 года А.І. Антонаў займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба, у сувязі з чым прымаў удзел у Ялцінскай канферэнцыі, на якой зрабіў даклад аб становішчы на савецка-германскім фронце, тэксты якога былі перададзены Рузвельту і Чэрчылю. Як кіраўнік Генштаба, ён прымаў удзел і ў Патсдамскай канферэнцыі, дзе рыхтаваў ваенныя пытанні, вёў перамовы з ваеннымі прадстаўнікамі саюзнікаў. Пад час працы на канферэнцыях Антонаў вылучаўся сярод іншых ваенных сваёй эрудзіраваннасцю, веданнем сітуацыі на ўсіх франтаў, быў у курсе планаў савецкага камандавання і магчымых намераў саюзнікаў, здольнасцю “мала гаварыць, а больш слухаць”, што з’яўляецца вялікай вартасцю пад час перамоў.
За ўдзел у распрацоўцы рашаючых аперацый вайны А.І. Антонаў быў удастоены маршальскай узнагароды – ордэна “Перамогі”. Усяго ім былі ўзнагароджаны 11 савецкіх ваеначальнікаў: усе маршалы, акрамя генерала Антонава.
На прыканцы вайны яго стала падводзіць здароўе. Генерал Сандалаў пасля сустрэчы з А.І. Антонавым вясною 1945 года быў вельмі ўражаны зменамі, што адбыліся ў яго знешнім вобліку: "Я не видел Алексея Иннокентьевича больше года и потому, переступив порог его кабинета, был поражен, когда навстречу под­нялся грузный и совершенно седой генерал. Во всем его облике чувствовалась какая-то непреходящая усталость видимо результат бессонных ночей и постоянного напряжения.
Только большие темные глаза Алексея Иннокентьевича по-преж­нему поблескивали молодо" [2, с. 14].
У 1945 годзе у А.І. Антонава быў выяўлены пачатак цяжкага захворвання – цукровага дыябета, які стаў вынікам бяссонных ночаў і вялікага нярвовага напружвання. З-за гэтай хваробы па рэкамендацыі доктара Меркур’ева, Антонаў быў вымушаны харчавацца з улікам спецыяльна для яго распрацаванай дыеты [5].
Пасля вайны, калі А.М. Васілеўскі зноў узначаліў Генштаб, Антонаў вярнуўся на пасаду яго намесніка. У лістападзе 1948 года ён быў накіраваны на пасаду першага намесніка камандуючага войскамі Закаўказскага ваеннага округа, які затым, з 30 студзеня 1950 па 15 красавіка 1954 года, узначальваў. Пасля стварэння Аб’яднаных Узброеных Сіл Варшаўскага Дагавора ў маі 1955 года А.І. Антонаў да моманту сваёй смерці з’ Начальнікам штаба арганізацыі Паслужны спіс, с. 6). У гэтай пасадзе ён аб’ездзіў усе краіны Варшаўскага Дагавора.
Антонаў меў вялікую колькасць ўзнагарод не толькі ўрада СССР, але і замежных краін: тры ордэна Леніна, чатыры ордэна Чырвонага сцяга, два ордэна Суворава 1-й ступені, ордэны Кутузава 1-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені і Перамогі, 7 медалёў. Сярод замежных былі: французскія Камандорскі крыж ордэна ганаровага легіёна і “Ваенны крыж” ганаровага легіёна (9 снежаня 1944 г.), чэхаславацкія ордэны “Беларга ільва 1-й ступені” і “Ваенны крыж 1939 года” (15 чэрвеня 1945 года), польскі “Вялікі крыж ордэна Віртуты Мілітары 1-га класа з зоркай і лентай” (жнівень 1945 г.), амерыканскі “Галоўны Камандорскі ордэн за заслугі” (жнівень 1945 г.), мангольскі ордэн “Баявога Чырвонага Сцяга” (лістапад 1945 г.), балгарскі ордэн “Святога Аляксандра 1-й ступені з мячамі і зоркай” (12 лютага 1946 г.), югаслаўскія ордэны “Партызанская зорка 1-й ступені” і “Заслуга для народа 1-й ступені” (8 чэрвеня 1946 г.), медаль МНР “За перамогу над Японіяй” (22 ліпеня 1946 г.), медаль “За вызваленне Карэі” (16 кастрычніка 1948 г.), юбілейны медаль “Кітайска-Савецкае Сяброўства” (люты 1956 г.), дукельскі памятны медаль Чэхаславацкай Рэспублікі (красавік 1960 г.) [6, с. 10].
Антонаў займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю. З 1946 года абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Быў членам галоўнай рэдакцыі 2-га выдання "Большой Советской Энциклопедии", дзе нёс адказнасць за ваенны аддзел. Працаваў у рэдкалегіі "Истории Великой Отечественной войны" [2, с. 16].
Успамінаючы Антонава ў пасляваенны час, Шцеменка даў яму наступную характарыстыку: "Его отличительной чертой являлась общая культура, которая проявлялась в речи, поведении, в отношении к людям. За шесть лет совместной работы в Генеральном штабе мне ни разу не приходилось видеть его  вышедшим из себя, вспылившим. Он обла­дал удивительно ровным, уравновешенным характером, ничего, одна­ко, общего не имевшим с мягкотелостью. Уравновешенность и заду­шевность у Антонова сочетались с редкой твердостью и настойчи­востью.
Он не терпел верхоглядства, спешки, недоделок и формализ­ма. Очень ценил время и тщательно его планировал. Видимо поэтому речь его отличалась лаконичностью и ясностью мысли" [2, с. 17].
Сястра А.І. Антонава, Людміла Іннакенцьеўна, якая працавала простай настаўніцай у адной з маскоўскіх школ, успамінала пра брата: “Его возмущала грубость, недобросовестность, ложь, неуваже­ние к человеческому достоинству. Он очень любил детей (своих де­тей у него не было), любил молодежь. С большим уважением относил­ся к памяти отца и матери, хранил их фотографии, письма как реликвии.
Алексей Иннокентьевич был человеком светлого ума, разносто­ронних интересов: культурная жизнь страны, наука, литература, ис­кусство глубоко интересовали его. Он следил за новинками политической, военной, научной, художественной литературы, постоянно пополняя свою библиотеку, в которой отразилось все многообразие его интересов.
Алексей Иннокентьевич любил слушать музыку особенно Чайков­ского, любил поэзию особенно Пушкина, любил театр, кино, хорошо знал Третьяковскую галерею, с интересом посещал выставки совет­ского и зарубежного изобразительного искусства. Чтение, шахматы, прогулки в природу, спорт (фотография, лыжи, гребля, волейбол), путешествия были его любимым отдыхом, а отдыхать он больше всего любил в Подмосковье” [2, с. 18].
У 1957 годзе А.І. Антонаў ажаніўся другі раз, на Вользе Васільеўне Лепяшынскай, таленавітай балерыне, з якой ён пражыў апошнія пяць гадоў свайго жыцця. У 1959 годзе ён перанёс цяжкі інфаркт міякарда, але, нягледзячы на заключэнне ўрачоў, не пакінуў працы.
16 чэрвеня 1962 года А.І. Антонаў вярнуўся з чарговай камандзіроўкі, 17-га, у нядзелю, ён адпачываў на дачы. 18 чэрвеня ён, як звычайна, адправіўся у Штаб. У 11 гадзін Антонаў адчуў сябе вельмі кепска і вымушаны быў спыніць працу. Але спробы дактароў не далі станоўчых вынікаў. 18 чэрвеня ў 18 гадзін Аляксей Інакенцьевіч памёр. Пахаванне генерал-лейтэнанта адбылося на 22 чэрвеня 1962 года на Чырвонай плошчы.
Выступаючы на жалобным мітынгу, намеснік начальніка Генеральнага штаба генерал Іваноў, успамінаючы А.І. Антонава, сказаў наступнае: “Имея ясный ум, прямой характер, душевную щедрость и тепло­ту, он был не только хорошим начальником, но и хорошим товарищем. К нему можно было обратиться за советом в любое время и он всег­да внимательно выслушивал и помогал, ничем не подчеркивая своего высокого положения. Эти качества снискали глубокое к нему уваже­ние и сердечную признательность всего личного состава Генераль­ного штаба" [2, с.19].
Такім было жыццё Аляксея Інакенцьевіча Антонава, які нарадзіўся ў горадзе Гродна і прысвяціў усё сваё жыццё на карысць Радзімы. Жывы розум і здольнасці, арганізаванасць і ўнутраная дысцыпліна зрабілі яго адным з лепшых штабных супрацоўнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якога параўноўвалі па выхаванасці і ведах з Шапашнікавым. Ён не быў “акопным” генералам, але яго вартасці і высокая працаздольнасць найбольш яскрава выявіліся ў распрацоўцы Растоўскай аперацыі і аперацыі па вызваленню Беларусі “Баграціён”. Арыгінальнай рысай А.І. Антонава была здольнасць даводзіць распрацоўваемыя ім планы да пэўнага кшталту дасканаласці, дзе раўнаважна падыходзілі як да магістральнай лініі, так і да дробязяў, што маглі паўплываць на выкананне пастаўленай задачы. Чалавек, які на пачатку жыцця нават уласным бацькам, патомным ваеным, не разглядаўся як прадаўжальнік традыцый сям’і, Антонаў здолеў заняць сваю нішу ў арміі і праявіць сябе.
Гісторык Вострыкаў адзначыў: “Перефразируя советский стандартный штамп об Антонове можно сказать так: "Коммунистическая партия и советское правительство невысоко оценили заслуги Антонова перед Родиной, не присвоив ему звание маршала и не наградив ни одной Золотой Звездой Героя Советского Союза" [8].
У 2003 годзе Расійская Асацыяцыя Героеў Савецкага Саюза і група Маршалаў Савецкага Саюза і генералаў арміі звярнуліся да Прэзідэнта РФ з хадайніцтвам аб прысваенні Антонаву звання Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна). Але хадайніцтва задаволена не было.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыялы фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Спіс крыніц і літаратуры:
1.                     Автобиография комбрига Антонова Алексея Иннокентьевича (4.8.39 г.). – 3 с.
2.                     Антонова Л.И., Страницы биографии Антонова Алексея Иннокентьевича. – 21 с.
3.                     Аттестация за аттестационный период 1928 года на бывшего помощника Начальника Штаба 15-й стрелковой Сивашской дивизии с 1.10.27, ныне слушателя В. Академии им. Т. Фрунзе с 1.8.28 г. Антонова Алексея Иннокентьевича / Аттестационная тетрадь на Помощника Начальника Штаба 15-й стр. Сивашской дивизии Антонова Алексея Иннокентьевича. – 8 с.
4.                     Доклад Начальника Генеральнога штаба генерала армии А.И. Антонова о демобилизации старших возрастов Действующей Армии // Красная звезда. - № 146 (6134). – 23 июня 1945 г., суббота. – С. 2.
5.                     Набор продуктов диэты генерала армии Антонова А.И. (25 апреля 1956 г.)
6.                     Послужной список. Антонов Алексей Иннокентьевич А-001064. – 12 с.
7.                     Сведения об успехах и поведении ученика 3-го класса Антонова Алексея // ГИАМ КП 83869/2
8.                     http://www.zamos.ru/dossier/a/4367/ АнтоновАлексей Иннокентьевич. Генерал армии, начальник штаба МВО в 1937-1938 гг. // Газета Вестник Замоскворечья. – 19 ноя.
http://www.biograph-soldat.ru/MARSHALS/ARTICLES/013-antonov.htm Международный Объединенный Биографический Центр

Комментарии