НАВАГРУДСКІ "КАЦЁЛ " (28.6. - 8.7.1941 г.)


Спадчына Вялікай Айчыннай вайны (далей - ВАВ) з’яўляецца адным з аголеных нерваў беларускай сучаснасці. Пасля развалу СССР змяніліся акцэнты ў вывучэнні гісторыі ВАВ, што асабліва відавочна ў пытаннях, звязаных з пачатковым (лета 1941 г.) перыядам ВАВ.

Помнік на ўзгорку ля шашы Навагрудак-Любча
У выніку распрацаванай немцамі тактыкі, сэнс якой заключаўся ў знішчэнні савецкага фронту па частках двайным ахопам [9; с. 142], прагматычнаму выкарыстанню танкавых груп, выдатнай разведцы i аэрафотас'ёмцы, войскі савецкага Заходняга фронта трапілі ў шэраг мяшкоў цi "катлоў" (кессельшлахт). Сярод ix па маштабу i часу ўзнікнення вылучаецца Навагрудскі "кацёл" - акружэнне 3-й, 10-й i часткі 13-й арміі Заходняга фронту ў раёне Навагрудка i Налібоцкай пушчы Баранавіцкай вобласці, Мінскім умацаваным раёне 28.6 - 8.7.1941 г. Ён утварыўся у выніку злучэння пад Мінскам нямецкіх 3-й (наступала з Вільнюса праз Маладзечна) i 2-й (наступала ад Брэста праз Баранавічы) танкавых груп [4; с. 94].
Падлікі паказалі, што ў "катле" аказаліся 49 палкоў, з якix 21 стралковы, 5 механізаваных, 4 танкавыя, 4 кавалерыйскія, 15 артылерыйскіх, 1 артылерыйскі дывізіён - усяго 11 разліковых дывізій . Навагрудскі "кацёл" па тэрыторыі i колькасці акружаных савецкіх войск быў першым найбольш буйным "катлом" пачатковага перыяду BAB.
Сярод акружэнцаў не было адзінага погляду на характар, перспектыву i тактыку дзеянняў ва умовах "катла" - поўнага акружэння праціўнікам. Можна вызначыць тры асноўныя погляды, якія панавалі сярод акружэнцаў:
1) неабходна ўтрымліваць Miнскі УР, "чаго б гэта не каштавала, нават калі прыйдзецца біцца ў поўным акружэнні" - як гэтага патрабаваў ваенны савет Захоняга фронту ў дырэктыве ад 28 чэрвеня 1941 года;
2) пераход да тактыкі партызанскіх дзеянняў, штодзень наносіць страты праціўніку, дачакацца падыходу свежых савецкіх войск і злучыцца з імі.
3) прарваць акружэнне i з баямі, праз тылы праціўніка, прабівацца да свaix войск.
Апошні падыход стаў пануючым пасля таго, як над блакаванымі раёнамі з самалётаў былі раскіданыя лістоўкі са зваротам ваеннага савета Заходняга фронту, дзе войскам ставілася задача з баямі выйсці з акружэння i злучыцца з асноўнымі сіламі Чырвонай Арміі.
На 1 ліпеня 1941 года знешняе абводнае кола акружэння складала болей 400 км; блакаваць такі раён суцэльным фронтам у праціўніка не мелася ні адпаведных сілаў, ні сродкаў. Як сведчыць начальнік штаба 4-й арміі генерал Г. Блюментрыт, з-за недахопу сіл нямецкія войскі, як правіла, лінію акружэння савецкай групоўкі трымалі ўздоўж чыгункі, дарог або паблізу ад ix [1 , с. 170].
Спачатку акружэнне савецкіх войск забяспечвалі толькі танкавыя часці праціўніка, якія першымі замкнулі кола маштабнаг а акружэння. Але гэта адцягвала танкавыя дывізіі праціўніка ад ix галоўнай задачы – імклівага кідка на ўсход, каб да зімы завершыць "маланкавую" вайну супраць СССР. Менавіта гэтая акалічнасць непакоіла вышэйшае палітычнае i ваеннае кіраўніцтва Германіі.
2 ліпеня Гітлер выклікаў да сябе галоўкома сухапутных войск фельдмаршала Браўхіча i запатрабаваў найхутчэй вырашыць сітуацыю з акружанай савецкай групоўкай, вызваліць тым самым нямецкія войскі, у першую чаргу танкавыя дывізіі, для наступлення на Смаленск [3, с. 74].
3 ліпеня 1941 года камандуючы групай армій "Цэнтр" Бок паведаміў галаўкаму сухапутных войск Браўхічу свой план паскоранай ліквідацыі Навагрудскага "катла". План Бока заключаўся ў тым, каб cіламі дзвюх палявых армій звужаць межы "катла" да поўнага знішчэння савецкіх войск. На выпадак прарыву акружэнцаў ствараліся рэзервы ў складзе рухомых атрадаў з матарызаваных i танкавых аддзелаў. Магчымыя шляхі адыходу савецкіх войск былі замініраваны.
Для ўдзелу ў ліквідацыі "катла" з раёна Вільнюса на Беларусь была дадаткова перакінута 900-я нямецкая брыгада [3, с.74]. Падчас падрыхтоўкі ліквідацыі Навагрудскага "катла" было праведзена перафармаванне войск i органаў кіравання групы армій "Цэнтр". 2 ліпеня 1941 года ўпраўленне 4-й нямецкай арміі перадало свае войскі ўпраўленню 2-й арміі, якое прыбыло з рэзерву сухапутных войск. 3 ліпеня была ўтворана 4-я танкавая армія ў складзе 2-й i 3-й танкавых груп. Штабам танкавай арміі стала ўпраўленне 4-й арміі. Камандуючым 4-й танкавай арміяй быў прызначаны фельдмаршал Клюге, а камандуючым 2-й арміяй - генерал-палкоўнік Вейс. Пасля перафармавання нямецкія войскі распачалі паскораную ліквідацыю Навагрудскага "катла". Немцы планавалі правесці гэтую аперацыю за некалькі дзён, але на практыцы гэтая задача аказалася больш складанай: над яе вырашэннем галоўныя сілы нямецкіх армій былі занятыя да 8 ліпеня 1941 года [1, с.171].
Савецкімі даследчыкамі падлічана: 30 чэрвеня 1941 года ў блакаванні Навагрудскаг а "катла" ўдзельнічалі 30 нямецкіх дывізій, 1 ліпеня - 21 , 2 ліпеня - 18, 5 ліпеня - 15, 6 ліпеня - 12, 8 ліпеня -6 нямецкіх дывізій. Дзённік баявых дзеянняў 9-й арміі сведчыць, што падчас гэтай аперацыі строга выконваўся загад Гітлера аб замене танкавых частак пяхотнымі , якія рыхтаваліся да далейшага руху на Смаленск i Маскву.
3 цяжкімі баямі прабіліся на ўсход i уз'ядналіся з асноўнымі cілaмi частка 20-га мехкорпуса, зводныя групы сямі стралковых дывізій (155-я, 143-я, 55-я, 161-я, 64-я, 108-я, 75-я), 14-га механізаванага i 4-га паветрана-дэсантнага карпусоў. Найбольш баяздольнымі выйшлі з акружэння 100-я i 24-я стралковыя дывізіі.
Падчас ліквідацыі Навагрудскага "катла" 15 нямецкіх дывізій панеслі адчувальныя страты, што запаволіла рух нямецкіх злучэнняў да Масквы, дазволіла савецкаму камандаванню аднавіць у ліпені 1941 г. Заходні фронт па Дняпры i Заходняй Дзвіне, правесці шэраг абарончых i контрнаступальных аперацый (абарона Магілёва , Лепельскі контрудар), падцягнуць рэзервы да Смаленска i Бранска.
Але пралікі савецкага кіраўніцтва прывялі да таго, што ў Навагрудскім "катле " былі знішчаны 11 разліковых дывізій, 52 тысяч чалавек патрапілі ў палон [1; с.87]. Усяго ж у Беларускай стратэгічнай абарончай аперацыі 22 чэрвеня - 9 ліпеня 1941 года удзельнічалі 627 300 чалавек войск Заходняга фронту i Пінскай ваеннай флатыліі. Падчас аперацыі яны страцілі 417 790 салдат i афіцэраў, альбо 66,6% ад агульнай колькасці войск [1; с. 180].

ЛІТАРАТУРА:
1. Басюк I.А., Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі: Манаграфія / І.А. Басюк. - Гродна: ГрДУ, 2003.-238 с.
2. В боях за Белоруссию. Издание второе, дополненное и исправленное - Мн.: «Беларусь», 1974.
3. Гальдер Ф., Военный дневник. Ежедневные записи начальника Генерального штаба Сухопутных войск 1939-1942 гг. – Военное издательство Министерства обороны СССР,
1968-1971: Том 2. От запланированного вторжения в Англию до начала Восточной кампании (1.7.1940-21.6.1941). — М.: Воениздат, 1969. – 328 с.
4. У.І. Ісаенка, Навагрудскі кацёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Myгip - Паліклініка / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў i iнш. - Мн.: БелЭн, 2000. - 560 с.
5. Кессельринг Л., Солдат до конца: Воспоминания. - Мн.: ООО «Попурри», 2004. - 512 с.
6. Куровски Ф., Немецкие танковые асы. - М.: Яуза, Эксмо, 2007. - 384 с.
7. Мировая война: Взгляд побежденных. 1939-1945 гг. - M.: ООО «Издательство АСТ», 2003. - 736 с.
8. Митчем С., Фельдмаршалы Гитлера и их битвы. - Смоленск: «Русич», 1998. - 576 с.
9. Фуллер Дж., Вторая мировая война. - Смоленск: Русич, 2004. - 544 с.

Комментарии