У маніфестацыйным
руху і паўстанні 1863-1864 гадоў жанчыны прымалі актыўны ўдзел. Сімваламі сапраўднай
мужнасці сталі прыклады Ганны Генрыкі Пуставойтавай у Каралеўстве Польскім і
Апалоніі Серакоўскай і Марылі Ямант у Беларусі і Літве.
Невядомая жанчына ў патрыятычным строі ў час маніфестацыйнага руху |
Як паўстанцкае
кіраўніцтва, так і расійскія ўлады разумелі значэнне ўдзелу жанчын у барацьбе. Але
як першыя, так і другія з самага пачатку надавалі ім другаснае значэнне. Прыкладам
гэтага з’яўляецца адозва “Літвінкі і Русінкі!”. Знаходжанне жанчын у ліку
кіруючых структур паўстання было выключэннем, як аўтарка маніфеста аб пачатку
паўстання паэтка Марыя Ільніцка.
Адной з формаў уплыву жанчын на мужчын быў
змяшаны шлюб, вынікам чаго стаў удзел шэрагу праваслаўных чыноўнікаў у паўстанні.
Архіўныя матэрыялы
ў Беларусі змяшчаюць вялікае кола спраў палітычнай нядобранадзейнасці у
адносінах да жанчын. Нападставе іх можна вылучыць найбольш важныя формы ўдзелу
жанчын у змаганні:
-
Дэмарш і фразёрства,
-
Кур’ерства,
-
Агітацыя,
-
Укрывальніцтва і канспірацыя,
-
Матэрыяльнае забеспячэнне антыўрадавага руху,
-
Медыцынская апека ў шпіталях і атрадах,
-
Дабрачыннасць,
-
Членства ў паўстанцкіх арганізацыях.
У якасці формы
супраціву жанчын з моцнай грамадзянскай пазіцыяй на землях былой Рэчы
Паспалітай з’яўлялася таксама ўжыванне польскай мовы і нацыянальнай сімволікі.
З пачаткам баявых
дзеянняў у Беларусі ў 1863 годзе дзейнасць жанчын на карысць Паўстання
ўскладняецца. Звычайна падтрымку паўстанцам аказвалі сваячкі або знаёмыя. Адной
з важнейшых іх функцый сталі збор і забеспячэнне матэрыяльнымі сродкамі
атрадаў, пераважна грашамі і харчаваннем.
Ганна Пуставойтаўна Anna Pustowójtówna |
Звестак аб удзеле
жанчын у баявых дзеяннях у Беларусі не выяўлена. Але маюцца сведчанні аб іх
удзеле ў якасці сясцёр міласэрнасці, якія працавалі ў шпіталях, дапамагалі як
вайскоўцам, так і арыштаваным паўстанцам. Пры гэтым многія з іх былі сувязнымі
і нават садзейнічалі ўцёкам членаў паўстанцкіх атрадаў.
Улады імкнуліся
нейтралізаваць найбольш актыўных жанчын з моцнай антыўрадавай пазіцыяй, нават
коштам адпраўкі ў медыцынскія ўстановы для псіхалагічна хворых, як дачку В.
Дуніна-Марцінкевіча Камілу. У якасці пакаранняў у адносінах да жанчын расійскі
ўрад звычайна выкарыстоўваў розныя эканамічныя спагнанні (грашовыя штрафы,
канфіскацыі), хатнія і кароткатэрміновыя арышты. Сярод адзінкавых пакаранняў
былі пажыццёвыя ссылкі і катаржныя працы.
Вобраз Жанчыны быў адным з мацнейшых сродкаў прапагандысцкага ўздзеяння як у час Паўстання, так і застаўся ўвасабленнем грамадзянскай адказнасці за лёс Радзімы пасля яго паражэння.
Літаратура:
1. К.К. Польские мечты и
действительность // Вестник Юго-Западной и Западной России. – 1864. – № 1. – Ч.
IV. – С. 83–124; № 2. – Ч. IV. – С. 254–267; № 3. – Ч. IV. – С. 370–390.
А можно узнать источник, откуда были вязты фотографии?
ОтветитьУдалить