У працяг артыкула пра Клаўдыюша Дуж-Душэўскага змяшчаю яго аўтабіяграфію.
Пастанова ад 24 сакавіка 1952
года

(6178) Архіўная копія
Пераклад з літоўскай
Аўтабіяграфія інжынера
Душаўскаса-Дуж
Нарадзіўся ў 1891 годзе 27 сакавіка
ў мястэчку Глыбокае ў Дзісненскім уездзе былой Вільнюскай губерні, але
прапісаны да горада Тракай. У 1912 годзе скончыў Вільнюскую рэальную школу,
здаў конкурсныя іспыты і паступіў у Петраградскі горны інстытут, дзе вучыўся да
студзеня 1919 года. Дыплома і нават пасведчання аб заканчэнні інстытута не
атрымаў і таму вырашыў паступіць у літоўскі універсітэт, каб легалізаваць свій
цэнз. У 1927 годзе скончыў будаўнічае аддзяленне тэхнічнага факультэта ў
літоўскім універсітэце і атрымаў дыплом інжынера па будаўніцтву.
Служба і стаж
Мой дзядзька і бацька былі
будаўнікамі. З юных гадоў я ўдзельнічаў у будаўніцтве, дапамагаў майстрам,
чарціў, складаў сметы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і невялікіх мастоў.
З’яўляючыся вучнем старэйшых класаў, я ужо кіраваў невялікімі будаўнічымі
працамі і па ўказанням бацькі складаў праекты.
Будучы студэнтам, я працаваў у
розных галінах, як практыкант на заводах, у шахтах і г.д. У Сібіры самастойна
працаваў на гідрагеалагічных працах, спачатку як майстар, пазней як гідратэхнік.
У Жыгулеве на Волзе працаваў на цэментным заводзе пры правядзенні калагічным
працах.
Яшчэ будучы студэнтам, у сакавіку
1917 года паступіў на службу ў Міністэрства харчовай прамысловасці, дзе пасля
двух месяцаў працы мяне прызначылі начальнікам аддзела на месца 5 класа. Гэтыя
абавязкі я выконваў да 25 кастрычніка 1917 года, г.зн да бальшавіцкага
перавароту.
Некаторы час нідзе не служыў, але
летам мяне прызвалі на службу ў камісію па эвакуацыі Петраграда, як “старэйшага
спецыяліста”. Тут я праслужыў да восені 1918 года.
У жніўні 1918 годзе мне ўдалося
пабываць у Вільнюсе і Берліне, дзе я ўдзельнічаў у дэлегацыі да Эрсберга. Пасля
вяртання ў Петраград і ўрэгулявання справаў у горным інстытуце, г.зн. здачы
застаўшыхся залікаў, у студзені 1919 года паступіў у сельскагаспадарчы
камісарыят горада Мінска, дзе атрымаў месца губернскага геолага. У гэтым жа
годзе 15 красавіка быў камандзіраваны ў горад Вільнюс для закупкі абсталявання
і забяспечаны авансам у суме некалькі тысячаў рублёў.
19 красавіка Вільнюс быў заняты
польскімі войскамі, аванс я вярнуў толькі ў 1920 годзе, тымі ж самымі грашыма,
якія я атрымаў тады, калі Савецкія войскі былі ў Вільнюсе і я мог паехаць у
Мінск і разлічыцца з грашыма.
У час першай польскай акупацыі
Вільнюса я працаваў як беларускі грамадскі дзеяч, выкладаў у гімназіі і на
курсах настаўнікаў, працаваў у кааперацыі, выпускаў газету.
(6179) Калі ў 1920 годзе Вільнюс
быў заняты Літоўскімі савецкімі войскамі, мяне мабілізавалі і прызначылі
заведуючым “Губтопа”.
9 верасня 1920 года я разам з
апошнімі літоўскімі войскамі з’ехаў у Літву, таму што не хацеў яшчэ раз
застацца на тэрыторыі, акупаванай палякамі. З гэтага часу я жыў у Каўнасе.
5 красавіка 1923 года Міністр
замежных спраў Галванаўскас Е. прадставіў мне звышштатную пасаду 13 катэгорыі,
на якой я прабыў да 1930 года. У 1930 годзе, з’яўляючыся служачым Міністэрства
замежных спраў, быў запрошаны ў акцыянернае таварыства “Майстас” на пасаду
тэхнічнага дырэктара і будаўніка халадзільнікаў. Працуючы на гэтай пасадзе,
пабудаваў беконную фабрыку ў Паневежысе і Каўнасе, масляны халадзільнік у
Клайпедзе, спраектаваў і пабудаваў у Каўнасе фабрыку па апрацоўцы кішак і
свінарнік на 1000 галоў свіней, спраектаваў разам з фірмай “Франц Крулл” новую
беконную фабрыку ў Таўразе і Шаўляі. Праца была складаная, таму што трэба было
выпрацаваць тыпы і нормы ўсіх пабудоў. У выніку ператамлення я моцна захварэў,
акрамя гэтага праца па будаўніцтву бойні мне не вельмі падабалася і я быў
вымушаны звольніцца.
У 1930 годзе я паступіў у Міністэрства
шляхоў зносін, дзе і працую на дадзены час рэферэнтам па будаўніцтву паштовага
ўпраўлення.
Пераклаў з літоўскай
Пам. Оперупаўнаважанага 3-га
аддзялення 2 аддзела МГБ ЛССР
Мл. Лейтэнант Андрушкявічус.
Падстава: Ф № 457 д № 10082 л 6,7
хран. В ЦТА МВД Літ ССР
17 снежня 1951 года
Горад Вільнюс
Комментарии
Отправить комментарий