(6180) пераклад
з літоўскай
Грамадская і палітычная дзейнасць
Дзед маёй мацяры Урублеўскі па
паходжанні быў баярын і шляхціч Полацкага ўезда. Загінуў у 1831 годзе пад час
паўстання палякаў. Бацька маёй мацяры Высоцкі загінуў пад час польскага
паўстання ў 1863 года. Мая мама першыя гады сваёго жыцця правяла ў Антакольскай
турме горада Вільнюса.
Маі бацькі лічылі сябе беларусамі
польскай культуры. Само сабою зразумела, што я, з’яўляючыся яшчэ вучням
малодшых класаў, быў уцягнуты ў польскія канспіратыўныя гурткі. Тут я
пазнаёміўся з Недвалькоўскім, Арцышэўскім, Касцялькоўскім і іншымі сучаснымі
польскімі дыпламатамі і грамадскімі дзеячамі, але сутыкнуўшыся прыблізна ў 1910
годзе з беларускімі дзеячамі – прафесарам Іваноўскім, Ластоўскім В., Луцкевічам
А. – я хутка зразумеў, што я не паляк і адразу далучыўся да руху беларускага
абуджэння. Ужо пачаў чытаць лекцыі на беларускія тэмы ў польскіх гуртках, дзе
мяне лічылі беларусам.
У гэты ж час я пазнаёміўся і з
літоўскім нацыянальным абуджэннем. Удзельнічаў у агульных сходах з
Жмуйдзінавічам, Янулайцісам, інжынерам Кайрыс і іншымі. Добра ведаў аб Анатасе
Сметона, ксяндзы Тумас, Басанавічусе, Біржышку, Жэмайцісу і іншых.
У 1912 годзе я скончыў рэальную
школу і паступіў у Петраградскі горны інстытут, дзе ўвесь вольны час ад
навучання прысвячаў беларускаму абуджэнню і на працягу 7 гадоў фактычна кіраваў
беларускім рухам у Петраградзе. Быў загадчыкам Саюза беларускіх студэнтаў і ў
беларускай касе ўзаемнай дапамогі, удзельнічаў у арганізацыі беларускага хора,
рэгентам якога былі літоўцы Шымкус і Таллат-Келпша.
У 1913 годзе ўдзельнічаў у таймай
літоўска-польска-украінскай канферэнцыі. Ад беларусаў быў я і Тарашкевіч, ад
літоўцаў адвакат Сугінтас, прозвішча другога не памятаю, ад украінцаў Кушнір і
яшчэ нехта, ад палякаў Ратман. Пратаколы гэтай канферэнцыі ў мяне не
захаваліся, проа што я шкадую.
У гэты ж час я выпускаў беларускі
часопіс “Раніца”, па-руску “Утро” і пад кіраўніцтвам прафесара літоўца Волтэрыс
удзельнічаў у працах і выданнях петраградскага ўніверсітэта, дзе размяшчаліся
маі і прафесара Вальтэрыс артыкулы.
Прыблізна ў той жа час я з іншымі
беларусамі рэдагаваў і выпускаў беларускія газеты “Дзянніца” і “Светач” у
Петраградзе. У гэты час інтэлігенцыя была вельмі нешматлікая і нам прыходзілася
шмат працаваць па ўсім лініям.
У пачатку вайны і рэвалюцыя я
працаваў у камітэце па забеспячэнню выгнаннікаў. У гэты час я пазнаёміўся з
ксяндзом Тумас, членамі дзяржаўнай думы Янушкявічусам Н., Баліс і іншымі
літоўцамі, з якімі прыйшлося ўдзельнічаць у канферэнцыях, нарадах, (6181) у
савеце працоўных дэпутатаў, Маскоўскай дзяржаўнай нарадзе, усеагульнай
расійскай Дэмакратычнай нарадзе, камісіі па выпрацоўцы правілаў аб выбарах ва
ўстаноўчы сход і г.д.
Цікава адзначыць, што беларусы
лічылі сваім дзяржаўным сцягам такі ж сцяг, як і літоўцы, г.зн. белы вершнік на
чырвоным фоне, але нацыянальнага сцяга тады яшчэ не было і мне прыйшлося
зрабіць некалькі праектаў нацыянальнага сцяга, адзін з якіх быў прыняты, а
менавіта белая, чырвоная і белая палосы. З гэтага часу гэты сцяг і з’яўляецца
беларускім нацыянальным сцягам.
У 1918 годзе ўдзельнічаў пры
пераўтварэнні Беларускай народнай рэспублікі. У 1918 годзе мне прыйшлося ў
складзе дэлегацыі ездзіць у Берлін і размаўляць з Эрцбергам. Пасля вяртання з
Берліна я ўдзельнічаў на нарадзе па пытанню літоўска-беларускіх адносінаў, дзе
была выстаўлена мая кандыдатура на пост Міністра па справах беларусаў у Літве,
але я жадаючы скончыць горны інстытут, адмовіўся і прапанаваў (аб чым шкадую)
выставіць кандыдатуру Варонка І.
У 1919 годзе ў час польскай
акупацыі 8 чэрвеня на сходзе дэлегатаў Вільнюскага і Гродзенскага краёў быў
абраны Вільнюскі і Гродзенскі беларускі камітэт. На сходзе змагаліся
беларуска-літоўскі і беларуска-польскі накірункі. Адвакат Аляксюк кіраваў
беларуска-польскім накірункам. Беларуска-літоўскі накірунак перамог і мяне, як
старонніка літоўскай арыентацыі, абралі загадчыкам камітэта. Была прынятая
таксама мая прапанова даслаць прывітальную тэлеграму ўраду Літвы ў Каўнас.
Гэтым апошнім крокам былі вельмі занепакоеныя польскія ўлады і палкоўнік Славек
хацеў угаварыць мяне зняць з позвы дня пытанне аб адпраўцы тэлеграсы ў Каўнас,
тым больш, што з’езд не збіраўся даслаць ніякай тэлеграмы ўраду Польшчы.
Тэлеграму літоўскаму ўраду з’езд усё ж прыняў. Я дакладна не ведаю, ці атрымалі
тэлеграму ў Каўнасе, але ў пратаколах з’езда аб гэтым адзначана.
Пазней палякі мне ўсё ж
адпомсцілі, напісалі ў некаторых газетах, што я быццам быў на чале дэлегацыі да
ўрада Польшчы і заявіў, што беларускі народ хоча быць залежным ад Польшчы, хоць
сярод беларусаў такое пытанне не падымалася. Мне прыйшлося пісаць у гаеты
аправержанні. Ксёндз Тумас таксама адклікнуўся на гэтую вестку і напісаў
артыкул у “Свабоднай Літве”, дзе не праверыўшы польскія крыніцы, паспяшаўся
выразіць сваё адмоўнае меркаванне аб адносінах гэтага фіктыўнага факта і на
некаторы час сапсаваў беларуска-літоўскія адносіны ў такі напружаны час, калі
беларусы ўсімі сіламі шукалі збліжэння з Літвою.
Мае адносіны з палякамі
У Польшчы я маю шмат таварышаў па
навучанню і ўвогуле добрых знаёмых сярод польскіх палітычных кіраўнікоў. Я
добра ведаю палкоўніка Славэка, Енджэевіч, Касцялкоўскага, Абрамовіч,
Скірмунта, Арцышэўскага, знаёмы з Іосіфам і Янам Пілсудскімі і г.д., але я ўсім
адкрыта гаварыў, што я супраць далучэнне беларускіх земляў да польскай дзяржавы
і ўвогуле супраць глыбокага збліжэння беларусаў з палякамі. Я ім падкрэсліваў,
што я толькі тады буду прыязна ставіцца да палякаў, калі яны пакінуць нашыя
землі і адыйдуць за Буг і Нарэў. З боку палякаў былі спробы перадаць у мае рукі
буйную суму грошай для “беларускага абуджэння”. Ад гэтага я адмовіўся і ўказаў
адрасы культурных і дабрачынных устаноў, якія (6182) маюць патрэбу ў грошах і
могуць шчыра гэтыя грошы выкарыстаць. Гэтыя ўстановы да сённяшняга часу грошай
не атрымалі.
Я не хаваю, што я з’яўляюся
рамантыкам беларуска-літоўскага збліжэння.
Нарэшце палякі мяне арыштавалі і
пратрымалі тры тыдні ў турме Лукішкі. Потым адпусцілі і я з’ехаў у Літву.
Пазней у газетах Варшавы
Енджеевіч пісаў, што палякі зрабілі памылку, не здолеўшы з Душаўскаса зрабіць
свайго старонніка. Я некалькі разоў на працягу апошніх гадоў быў у Вільнюсе і
кожны раз палякі мне рабілі прапановы пераехаць у Польшчу, але я кожны раз
падкрэсліваў свае адмоўныя погляды ў адносінах Польшчы, хоць трэба прызнаць праўду,
што многія з палітыкаў Польшы з’яўляюцца асабіста таленавітымі і сімпатычнымі
людзьмі, а таксама джэнтльменамі, але гэта не можа змяніць маіх поглядаў у
адносінах польскай дзяржавы.
Мае погляды ў адносінах
незалежнасці Літвы
Пакуль Літва з’яўляецца незалежнай,
беларусы могуць спадзявацца ўстанавіць незалежнасць Беларусі. Літва з’яўляецца
адной з частак былога Літоўска-беларуска і Жамойкага вялікага княства. Гэтая
частка зноў набыла незалежнасць. Гэтую незалежнасць трэба ўмацаваць справамі
саміх беларусаў, г.зн. іншай часткай былога Вялікага княства.
Для беларусаў Літва з’яўлялася
фарпостам супраць нямецкага “Дранг нах Остэн”. Слабая Літва не магла бы ўстаяць
супраць немцаў, а моцная Літва магла бы абараніць сябе і Беларусь ад Германіі.
Беларсь не мае выйсця да мора, а Літва мае такое выйсце і свій порт Клайпеду. У
будучым Беларусь магла б па дамове з Літвой сумесна карыстацца портам.
З усяго гэтага вынікае што
Беларусь не толькі павінна быць зацікаўленай у незалежнасці Літвы але і ў
роўнай ступені і яе магутнасці і сіле, тым больш, што гісторыя не ведае факта
вайны паміж літоўцамі і беларусамі.
Урад Дэмакратычнай Беларускай
Рэспублікі
У канцы 1919 года я быў пасланы
на Прыбалтыйскую канферэнцыю ў горад Тарту і прызначаны прадстаўніком
беларускага ўрада ў Прыбалтыцы. У Тарту я шукаў збліжэння з прадстаўніком Літвы
доктарам Шлюпасам, але, на жаль, прыйшлося пераканацца, што ён быў настолькі
кепска праінструктаваны і бачна ад Міністэрства Вальдэмарас атрымаў такія
інструкцыі, што з ім было цяжка дамовіцца. Шкада, але можна было б пазбегнуць у
той час шматлікіх памылак, калі б было больш даверу і добрай волі.
(6184) У Прыбалтыцы мне ўдалося
атрымаць з боку Фінляндыі і Эстоніі прызнанне “дэ факта” Беларускай
дэмакратычнай рэспублікі. Гэтым былі моцна занепакоены палякі. У Талін нават
прыехаў Славэк і сустрэўшы мяне, выразіў шкадаванне, што палітыка Беларусі ідзе
ў разрэз з палітыкай Польшчы.
У гэты час у Мінску на з’ездзе
Савета дэмакратычнай Беларусі, пры ўтварэнні кабінета Міністраў на чале з
Ластоўскім, мяне ўключылі ў спіс міністраў. Ластоўскаму і ўсім міністрам
прыйшлося бегчы ў Літву, дзе ўвесь урад быў прыняты, як жаданы госць. Але доўга
знаходзіцца ў эміграцыі ўрад не можа. Пачалося даследаванне і сапсаваліся
адносіны. Першым выйшам з кабінета я, а затым і Ластоўскі. Мы абодва
патрабавалі самых лепшых адносінаў з Літвой. Іншыя прытрымліваліся іншага
меркавання, я прыняў нават літоўскае грамадзянства. Мы ўтварылі цэнтр
беларускага дзеяння ў Літве і пачалі праводзіць працу беларускай культуры.
Іншыя з’ехалі з Літвы.
Беларуская культурная праца ў
Літве.
Я пачаў выпускаць беларускі
часопіс “Флаг беларускі”, пазней “Крывіч”, напіса і выпусціў на беларускай мове
шмат кніг навуковага зместу з гісторыі, матэматыкі і прыродазнаўства, кіраваў
некалькімі часовымі беларускімі курсамі, чытаў лекцыі на радыё.
Як ужо згадаў, спадар
Гальванаўскас запрасіў мяне працаваць у Міністэрства замежных спраў. Паступіў у
Літоўскі універсітэт, вывучыў літоўскую мову. Удзельнічаў у дзейнасці саюза
інжынераў Літвы. Быў адным з першых ініцыятараў і рэдактараў часопіса “Тэхніка
і гаспадарка”, г.зн. не кідаючы сваёй беларускай працы і застаючыся беларусам,
я літвінізаваўся і намагаўся быць добрым грамадзянінам сваёй радзімы Літвы.
Я адношуся да Літвы як да сваёй
радзімы і жадаю быць карысным і добрым грамадзянінам, ва ўнутраныя справы Літвы
не ўмешваюся, бо хачу быць карэктным ў адносінах края, які мяне прыняў. Зараз я
з’яўляюся старшынёю “Цэнтра беларускай дзейнасці ў Літве”. Выпускаю і рэдагую
беларускі часопіс “Беларускі цэнтр” Увесь час удзельнічаю ў працы дзяржаўнага
радыёкамітэта.
Акрамя кніг на беларускай мове я
пісаў і на літоўскай мове:
1.
Удзельнічаю ў перыядычных выданнях “Наш
Вільнюс” і іншых газетах і часопісах”.
2.
Напісаў некалькі артыкулаў тэхнічнага
зместу ў часопіс “Тэхніка і гаспадарка”.
3.
Выпрацаваў нормы для цэглы. Гэтыя нормы
з некаторымі зменамі прынятыя “Літоўскаім “домам гандлю”.
4.
Напісаў брашуру “Беларусы і Вільнюс”.
5.
Напісаў і выпусціў кнігу “Падручнік
будаўнічых работ”.
6.
Прыгатаваў для друку брашуру аб паліве,
дзе склаў усе новыя табліцы “Эквівалентаў паліва”.
7.
Выпрацаваў і падрыхтаваў для друку кнігу
“Будаўнічыя дэталі”.
(6185) Маі найбольш важныя працы
па будаўніцтву.
1. Кінатэатр “Метрапалітайн” і
дома на вуліцы Лайсвес ал. 41
2. Дом доктара Пурыцкага па вул.
Вайжганто.
3. Дом грамадзяніна Аўкштуоліс,
Аўшрос такас 1.
4. --- Антуліс, па вул. Праспект
Вітаўтаса.
5. --- вугал вуліцы Шаўлю.
5. (так у тэксце) Дом адваката
Пажэла, плошча Венібес 10.
6. Дом інжынера Рэклайціс.
7. Беконная фабрыка ў Каўнасе.
8. ---- у Паневежысе.
9. Мясны халадзільнік у
Клайпедзе.
10. Фабрыка па апрацоўцы кішок у
Каўнасе.
11. Свінарнік для 1000 шт. у
Каўнасе.
12. Будынак пошты ў Рассейняй.
13. Дамы Жакевічэне і
Гарунгшціса, вул. Траку 15
14. Будынак пошты і будынак
аўтатэлеграфнай станцыі ў Шанчай.
Інжынер К. Душаўскас-Дуж
1934. 8. 31.
Падстава: Ф. № 257, д. № 1082, №
8-12 хран. В ЦТА МВД ЛССР г.Вільнюса
Пераклаў: памошнік
аперупаўнаважанага 3 адддзялення 2 аддзела МГБ ЛССР Мл. Лейтэнант Андрушкявічус
17 снежня 1951 года.
Комментарии
Отправить комментарий