ПОМНІК ЛЮДВІКУ НАРБУТУ ПАД ДУБІЧАМІ

Людвік Нарбут – кіраўнік лідскага паўстання, прызначаны на галоўнага кіраўніка паўстання ў Літве і называны так некалькі дзён перад сваёй смерцю ў бітве пад Дубічамі (4.5.1863).
Людвік Нарбут (1832-1863)
Нарадзіўся ў Шаўрах каля Начы ў Лідскім павеце, у радавым маёнтку яго бацькі Тэадора, які тут напісаў шматтомную “Гісторыю літоўскага народа”.
Маці Людвіка была простай жанчынай, Садоўская.
У 18-гадовым узросце Людвік быў арыштаваны і за ўдзел у таемным таварыстве пад назваю “Арол і Крыж” быў збіты бізуном у Вільні і аддадзены ў салдаты (1851).
9 гадоў ваяваў у маскоўскім войску на Каўказе, вызначыўшыся ў баях і набыўшы вопыт партызанскай вайны.
Прызначаны на афіцэра, пакінуў расейскую службу і прыбыў на радзіму (1860). Пасля паведамлення аб пачатку паўстання, 2 лютага 1863 года стварае адзін з першых паўстанцкіх атрадаў у Лідскай зямлі, дзейнічаючы ў пушчы над ракою Котра, дзе арганізаваў свой лагер.
Помнік у Дубічах на магіле забітых – Нарбута і таварышаў. Пабудова помніка распачалася пасля польска-савецкай вайны па ініцыятыве камітэту Лідскай зямлі пад кіраўніцтвам генерала Рыдза-Сміглы і пана Янкоўскага, жыхара гэтай зямлі.
Харугвы 76 пяхотнага палка
Помнік праектаваў прафесар Рушчыц (Ruszczyc), а выканаў прафесар універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні Балзукевіч (Bałkukiewicz). Помнік з бетона, са знешняй каменнай аправай, на галоўным баку мае значных памераў герб Рэчы Паспалітай з бронзы (Арол, Пагоня і св. Міхаіл Архангел) і надпіс “За вольнасць нашу і вашу”, з левага боку –  табліцу са спісам загінулых у бітве пад Дубічамі, з правай – тэкст прысягі жыхароў Лідскай зямлі і 76 пяхотнага палка.
Помнік паўстанцам на месцы бітвы каля в. Дубічы
Помнік быў адкрыты 6 жніўня 1933 года. Пад помнікам насыпана зямля з паўстанцкіх магіл, перавезеная з тэрыторыі ўсходніх ваяводств пад час эстафеты вайсковай дапрызыўной падрыхтоўкі.
М.Э. Андрыёлі, Смерць Нарбута
ЗАГІНУЛІ НА ПОЛІ СЛАВЫ
У бітве пад Дубічамі 4.V.1863 г., прах якіх пахаваны ў агульнай магіле ў Дубічах:
Людвік Нарбут – 32 гады з Шаўр – Кіраўнік нацыянальнага паўстання ў Літве.
Аляксандр др. Брзазоўскі – 32 гады з Гурнафеля
Францішак Брзазоўскі – 35 гадоў з Гурнафеля.
Казімір Грэмза – 25 гадоў, селянін з Ліпкунцоў
Стэфан Губарэвіч – 35 гадоў з Галавічполя
Ян Ёдко – 22 гады з Петрашунцаў
Леон Краіньскі – 35 гадоў з Грышанішак
Юзэф Пакепіновіч – 22 гады – студэнт з Кракава.
Уладзімір Паплаўскі – 28 гадоў з Капцюхі.
Томаш Скірмунт – 30 гадоў з Піншчыны.
Ігнат Тарашэвіч – 38 гадоў, гараджанін, з Ліды.
Уладыслаў Жукоўскі – 27 гадоў з Лацка
Адам “Х” (невядомы).

Сям’я Леона Красінскага, ад’ютанта Нарбута, таемна паставіла на месцы зруйнаванай расійскімі ўладамі магілы паўстанцаў  камень з надпісам. Доўгі час ён заставаўся адзіным знакам, па якім тутэйшыя жыхары пазнавалі месца пахавання паўстанцаў, загінулых пад Дубічамі. Пазней гэты камень быў умураваны ў фундамент помніка.

Комментарии

Отправить комментарий