Ігнат Грынявіцкі (1856-1881) |
1 (13) сакавіка
1881 года ў 15.35 у Зімнім палацы ў Пецярбургу памёр імператар Аляксандр ІІ. Прычынаю
яго смерці стала атрыманая пасля пакушэння рана. Бомбу пад ногі цару кінуў
беларус Ігнат Грынявіцкі, які сам у выніку раненняў памёр праз сем гадзін пасля
забітага ім Аляксандра ІІ. У сваім запавеце, напісаным за некалькі дзён да
смерці, Грынявіцкі пазначыў: “Гісторыя паказвае, што раскошнае дрэва волі
патрабуе чалавечых ахвяраў”. Сябры запомнілі Грынявіцкага як невысокага шатэна
з кучаравай галавой, высокім ілбом, невялікай расліннасцю на лагодным шырокім
твары, які заўважна гаркавіў літару “л”, адрозніваўся сціпласцю, быў мала
разгаворлівы, але схільны да гумару.
Грынявіцкі нарадзіўся
ў 1856 годзе ў збяднелай шляхецкай сям’і ў фальварку Басін Свіслацкай воласці
Бабруйскага ўезда Мінскай губерні. Паспяхова скончыў Беластоцкую рэальную
гімназію, дзе за рахманы нораў яго называлі проста “Коцік” – пазней гэтая назва
зрабілася падпольнай мянушкай Грынявіцкага (таксама мянушкі Ельнікаў і Міхаіл
Іванавіч). У 1875 годзе ён паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут.
Студэнцкая
моладзь Імперыі ў гэты час жыла народніцкімі ідэямі руху “Хаджэння ў народ” і
вераю ў хуткае наступленне лепшага ладу. Грынявіцкі таксама далучаецца да
гэтага руху: вядзе прапаганду сярод працоўных, збірае сродкі для дапамогі
арыштаваным таварышам, вырабляе падробныя дакументы, удзельнічае ў працы расейска-польскіх
падпольных гурткоў.
Народніцтва
распачыналася як мірная ініцыятыва моладзі, да якой уладамі прымяняліся
жорсткія рэпрэсіі. Толькі ў 1874-м годзе было арыштавана 8000 чалавек па
абвінавачванню ў рэвалюцыйнай прапагандзе. Сімбалем разгорнутага Расейскай
Імперыяй паліцэйскага тэрора стаў “працэс 193-х” у 1877-1878 гг. Да гэтага часу
многія з арыштаваных знаходзіліся за кратамі ўжо 4 гады. 43 чалавекі памерлі яшчэ
да пачатку суда, 12 скончылі жыццё самагубствам ў турме, 38 з’ехалі з глузду
з-за доўгага турэмнага адзіноцтва. Нягледзячы на тое, што суд апраўдаў 80 іншых
удзельнікаў “працэса 193-х”, па асабістаму загаду імператара Аляксандра ІІ яны
былі адпраўленыя ў ссылку.
У адказ, на
арэну грамадзянскага супраціву выходзяць арганізаціі, якія не спыняліся перад
тэрарыстычнымі метадамі барацьбы ў змаганні з самадзяржаўем. 28 студзеня 1878
года Вера Засуліч страляла ў Пецярбургскага генерал-губернатара Трэпава, а 4
жніўня 1878 года Сяргей Сцяпняк-Краўчынскі закалоў кінжалам шэфа жандармаў
Мязенцава. Гэта быў час, калі смяротныя пакаранні выносіліся нават за захаванне
рэвалюцыйнай літаратуры, прычым па асабісаму загаду Аляксандра ІІ растрэл
замянялі павешаннем.
У чэрвені 1879
года рэвалюцыянеры вынеслі смяротны прыгавор "цару-вешальніку"
Аляксандру ІІ, на якога арганізоўваецца некалькі замахаў.
Менавіта на хвалі
паліцэйскага тэрору, у 1879 годзе Ігнат Грынявіцкі далучаецца да арганізацыі “Народная
воля” і становіцца адным з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, праграма якой
пазней была надрукавана ў часопісе “Гоман” (1884), дзе было абвешчана права
беларускага народа “кіраваць сабою” і распараджацца сваім лёсам”. Ігнат увайшоў
таксама ў рэдакцыю падпольнай “Рабочай газеты”.
У адносінах да
прадстаўнікоў польскіх арганізацый, якія спрабавалі завербаваць Грынявіцкага ў
свае шэрагі, Ігнат адказваў, што ён літвін, а не паляк. Аб этнічнасці
Грынявіцкага расеец Л.А. Ціхаміраў, знаходзячыся ў эміграцыі ў 1880-я гг., запісаў
наступнае: “Поляки упорно называли его Грюневецкий и причисляли к своим. Он
сам, однако, называл себя литвином, а не поляком; по-русски говорил прекрасно,
как и по-польски, и был вполне русский народник. Официально его, конечно, нужно
считать поляком, потому что по вероисповеданию он был католик. Тем не менее
Гриневицкий был поляк сильно «помоскаленный», и большая часть его студенческих
друзей, с которыми он мечтал о поселениях «в народе», были кровные русские или
«помоскаленные" поляки".
У адказ на папрокі
палякаў, Грынявіцкі адказваў: “Калі вы ў лес адправіцеся, я буду тады з вамі. А
цяпер, калі вы нічога не робіце, я буду працаваць на справу вызвалення Расіі”.
Грынявіцкі быў
шчырым католікам, аднак лічыў, што самаўладдзе ў Расіі - ліха, у змаганні з
якім нельга спыняцца ні перад чым, навам ахвяруючы ўласным жыццём.
Восенню 1880 ён
ўваходзіць у спецыяльны атрад па падрыхтоўцы замаху на Аляксандра ІІ,
узначальваемы Соф'яй Пяроўскай. Іх задачаю было штодзённае назіранне за
перамяшчэннямі цара, вывучэнне маршрутаў яго руху.
У гэты час
чарговая хваля рэпрэсій абрынулася на Пецярбург і Маскву і ў студзені-лютым
многія прадстаўнікі Народнай волі былі арыштаваныя, сярод якіх 27 лютага
апынуўся і адзін з кіраўнікоў арганізацыі - Андрэй Жэлябаў. Аднак група Соф'і
Пяроўскай, у якую ўваходзіў Грынявіцкі, заставалася на волі і праводзіла
апошнія падрыхтоўчыя мерапрыемствы перад рэалізацыяй плана забойства
"самодержца".
Да ранку 1-га
сакавіка праца была завершана: бомбы падрыхтаваныя, ролі размеркаваныя.
Згодна плану,
у забойстве цара бралі ўдзел 4 чалавекі: Ігнат Грынявіцкі, Мікалай Рысакоў,
Цімафей Міхайлаў і Іван Ямяльянаў, якія ў 8 гадзін, напярэдадні наведвання
Аляксандрам ІІ манежа, былі на сваіх пазіцыях. Аднак абставіны склаліся так,
што цар паехаў іншай дарогай. Аднак Соф'я Пяроўская здолела арганізаваць людзей
і загадала тым змяніць пазіцыі.
Царскі экіпаж,
узмоцнены канвоем рухаўся да Екацярынінскага канала, калі бомбу ў яго кінуў
Мікалай Рысакоў. У выніку быў забіты адзін казак аховы, а самога Рысакова
схапілі. Аляксандр ІІ вылез з экіпажа і стаў назіраць за збіццём казакамі
схопленага рэвалюцыянера. У гэты час да цара наблізіўся Ігнат Грынявіцкі, які
застаў прысутных знянацку і кінуў Аляксандру ІІ бомбу пад самыя ногі.
Аляксандр ІІ
быў смяротна паранены і хутка памёр. Грынявіцкі паміраў у шпіталі, увесь у
крыві і ранах пасля выбуху. На ўсе спробы даведацца яго імя, Ігнат не адказваў,
і толькі незадоўга да смерці адрывіста сказаў: “Не ведаю”. Ён так і не выдаў
уласнага прозвішча, каб затрымаць паліцыю і даць час сваім сябрам збегчы.
За некалькі
дзён да пакушэння на Аляксандра ІІ Ігнат Грынявіцкі пакінуў свой запавет:
Імператар Аляксандр ІІ (1818-1881) |
<...>
Александр II должен умереть. Дни его сочтены.
Мне или
другому кому придется нанести страшный последний удар, который гулко раздастся
по всей России и эхом откликнется в отдаленнейших уголках ее,— это покажет
недалекое будущее.
Он умрет, а
вместе с ним умрем и мы, его враги, его убийцы.
Это необходимо
для дела свободы, так как тем самым значительно пошатнется то, что хитрые люди
зовут правлением—монархическим, неограниченным, а мы— деспотизмом...
Что будет
дальше?
Много ли еще
жертв потребует наша несчастная, но дорогая родина от своих сынов для своего
освобождения? Я боюсь... меня, обреченного, стоящего одной ногой в могиле,
пугает мысль, что впереди много еще дорогих жертв унесет борьба, а еще больше
последняя смертельная схватка с деспотизмом, которая, я убежден в том, не
особенно далека и которая зальет кровью поля и нивы нашей родины, так как—увы!
—история показывает, что роскошное дерево свободы требует человеческих жертв.
Мне не
придется участвовать в последней борьбе. Судьба обрекла меня на раннюю гибель,
и я не увижу победы, не буду жить ни одного дня, ни часа в светлое время
торжества, но считаю, что своей смертью сделаю все, что должен был сделать, и
большего от меня никто, никто на свете требовать не может.
Дело
революционной партии — зажечь скопившийся уже горючий материал, бросить искру в
порох и затем принять все меры к тому, чтобы возникшее движение кончилось
победой, а не повальным избиением лучших людей страны
февр. 1881 г.
Игнатий
Гриневицкий.
P.S. 19 лютага 1885 года скончыла жыццё нявеста Грынявіцкага
Соф’я Мюллер, атруціўшыся дустам.
Комментарии
Отправить комментарий