Пачатак - тут.
Вярнуўшыся ў
канцы 1862 года ў Вільню, Кастусь Каліноўскі пачаў агітаваць за свой план
узняцця народнай рэвалюцыі сярод членаў Віленскага камітэта і схіліў на свой
бок большую частку іх. Фактычна ён падначаліў сабе Віленскі камітэт, стаў яго
галавой і душой і надаў яму “чырвоны”, гэта значыць рэвалюцыйна-дэмакратычны
характар.
Але калі ў
пачатку 1863 года пачалася польская рэвалюцыя,
перад камітэтам паўсталі вялікія цяжкасці. У яго не было згоды з
варшаўскім Цэнтральным камітэтам і з узнікшым трохі пазней (з 10/22 мая 1863
г.) часовым рэвалюцыйным урадам Польшчы (так званы Жонд Народовы). Рэвалюцыйны
ўрад Польшчы дзейнічаў нерашуча і з вялікімі хістаннямі. Ён баяўся прыцягваць
да ўдзелу ў рэвалюцыі шырокія народныя масы, не хацеў задавальняць
патрабаванняў сялян у аграрным пытанні і ва многіх адносінах ішоў на павадку ў
“белых”. Народна-дэмакратычны кірунак дзейнасці чырвонага “Віленскага
камітэта”, якім кіраваў Каліноўскі, здаўся ў Варшаве падазроным і небяспечным.
У Вільню быў накіраваны варшаўскі агент Дзюларан, які паведаміў у Варшаву, што
Літоўскі камітэт настроены па-сепаратыстку, вядзе агітацыю за нацыянальную
незалежнасць Літвы і Беларусі і мае на ўвазе ўзняць сялянскую рэвалюцыю.
Аднак дзейнічаць
адкрыта супроць Каліноўскага ў Варшаве знаходзілі небяспечным. Ён меў вялікую
папулярнасць сярод мас і ўваходзіць з ім у просты канфлікт азначала-б адабраць
у рэвалюцыі самыя істотныя і рэальныя сродкі барацьбы з царскімі войскамі. Таму
ў Варшаве рашылі, не парываючы рашуча ў Каліноўскім, паставіць яго дзейнасць
пад кантроль. Ва ўсе беларускія паветы былі пасланы агенты Варшаўскага
памяркоўнага ўраду, якія, пад выглядам збору грошай на справу паўстання, пільна
і наогул непрыязна сачылі за дзейнасцю Каліноўскага. Проста яны не перашкаджалі
чырвоным узнімаць паўстанні, спадзяючыся, што чырвоныя ў барацьбе з царскім
урадам патрацяць свае сілы, пасля чаго вынікі іх барацьбы можна будзе
скарыстаць белым.
Пад уплывам дзейнасці Каліноўскага сялянскі рух
шырока разгарнуўся ў Літве і на Беларусі. Ён набывае характар сапраўднай
аграрнай рэвалюцыі. Энгельс у лісце да Маркса ад 8
красавіка 1863 года пісаў: “Літоўскі рух (пад Літвой тады разумелі ўсе ўладанні
былога Вялікага княжаства Літоўскага) – цяпер самы важны, таму што ён,
па-першае, выходзіць за межы кангрэсавай Польшчы і, па-другое, у ім прымаюць
вялікі ўдзел сяляне” (Маркс і Энгельс, творы, т. ХХІІІ, ст. 142). У сялян у
розных месцах Літвы знайшліся таленавітыя і смелыя кіраўнікі – ксёндз Мацкевіч,
афіцэр рускай школы Серакоўскі, будучы ўдзельнік Парыжскай Комуны Ўрублеўскі,
на Міншчыне –Траугут, але душой і галавой беларускіх мялян быў і цяпер, як і
раней, Каліноўскі. У хуткім часе склалася сітуацыя, пры якой яго вялізарныя
арганізацыйныя і рэвалюцыйныя здольнасці маглі праявіцца і развіцца ў поўнай
меры.
Белых усё больш
палохаў народны характар руху, які адбываўся ў Бітве і на Беларусі. Набыўшы
перавагу ў Варшаве, яны вырашылі распусціць Чырвоны Літоўскі камітэт. У выпадку
непадпарадкавання яны пагражалі апублікаваць імёны членаў Літоўскага камітэта ў
замежнай прэсе, як здраднікаў рэвалюцыі. Каліноўскі пратэставаў, хаця пад
уплывам пагозы белых зрабіў выгляд, што падпарадкуецца. На справе ён не толькі
не падпарадкаваўся, але як-раз у гэты час развіў самую кіпучую дзейнсць. Белыя,
якія папрабавалі было ўзяць рух у свае рукі, фактычна развалілі яго. Масы да іх
не пайшлі, шляхта таксама ўхілялася ад актыўнай дапамогі паўстанцам, баючыся,
каб рух не павярнуўся супроць яе самой. Надзеі на дапамогу з-за мяжы не
апраўдаліся. У той-жа час Мураўёў-Вешацель развіваў энергічную дэмагагічную
дзейнасць, абяцаючы сялянам пашырэнне плошчы землекарыстання і зніжэнне
выкупной платы. У сялянскае асяроддзе ьыла пушчана чутка, што паўстанне было выдумана
панамі для таго, каб адабраць палёгк маніфеста 19 лютага. Пад уплывам усіх
гэтых умоў сярод паўстанцаў узніклі вялікія хістанні і сумненні ў канчатковым
поспеху паўстання. Каб іх перамагчы, неабходна была цвёрдая і рашучая ўлада. На
Беларусі гэту ўладу і ўзяў у свае рукі Каліноўскі. Галоўнай задачай гэтага
крытычнага моманту, які перажывала тады паўстанне, было наладжванне сувязей з
шырокімі народнымі масамі, і для вырашэння гэтай задачы не было лепшай
кандыдатуры, чым Каліноўскі. Ім быў утвораны для Беларусі паўстанчы чырвоны
ўрад (“Чырвоны Жонд”), і на чале гэтага ўрада з фактычнымі правамі дыктатара
стаў ён сам. Ён спадзяваўся зрабіць тое, чаго не мог зрабіць Цэнтральны польскі
ўрад, - а іменна арганізаваць шырокі народны рух. Другая палова 1863 года была
перыядам самай кіпучай дзейнасці. Каліноўскі знаходзіўся ўвесь час у руху,
выдаваў загады і адозвы, выпускаў у Вільні газету “Мужыцкая праўда” (выйшла 6
ці 9 нумароў), арганізаваў паўстанчыя атрады. Адзін за адным выбывалі са строю
яго сябры і паплечнікі: адны ўцякалі за мяжу, іншыя гінулі ахвярамі мураўёўскіх
катаў. Адзін Каліноўскі заставаўся на сваёй рэвалюцыйнай рабоце, адстайваючы з
незвычайнай энергіяй дзве асноўныя ідэі, якія і раней былі асноўным зместам яго
рэвалюцыйнай дзейнасці: надзяленне сялян зямлёй шляхам падзелу памешчыцкіх
уладанняў і ўтварэнне незалежнай літоўска-беларускай рэспублікі. Ён жыў у
Вільні, адкуль ішлі шырокія шляхі, што звязвалі яго з рэвалюцыйнай Беларуссю і
Літвой, яму даводзілася па некалькі разоў на дзень пераапранацца і ўвесь час
мяняць пашпарты і кватэры.
“Гэты адзін
чалавек, - гаворыць аб ім адзін польскі гісторык, - меў значэнне сотняў, бо ён
умеў працаваць, ахвяраваць сабой і хавацца. Яго звалі “хамам” і ён сам сябе так
называў і ганарыўся гэтым прозвішчам, люта выступаючы супроць шляхты…” Сам
Мураўёў павінен быў прызнаць яго арганізацыйныв талент. У “Справаздачы па
кіраўніцтву Паўночна-Заходнім краем” ён пісаў: “Паўтанне было страшным не
колькасцю ўзброеных атрадаў, але сілай і таямнічасцю рэвалюцыйнай арганізацыі,
якая пакрыла сваёй сеткай увесь край”. На Беларусі на чале гэтай арганізацыі
стаяў Каліноўскі, - і ўжо гэта дае яму права на прызнанне яго адным з самых
таленавітых кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху.
У той час, як
Каліноўскага шукалі ўсюды, ён жыў у Вільні, не хаваючыся, хадзіў па яе вуліцах
і абедаў у адчыненых рэстаранах. Між іншым, яго шукалі і ў Мінску. Туды быў
накіраваны жандарскі палкоўнік Лосеў, які арыштаваў блізкага да Каліноўскага
шляхціча Парфіяновіча, і той па баязлівасці выдаў Каліноўскага. Ён паведаміў на
допыце, што Каліноўскі хаваецца ў памяшканнях, якія належаць касцёлу св. Яна ў
Вільні, пад імем Вітольда Вітажэнца.
Уночы 7/19
студзеня 1864 года (сапраўдная дата – 17/29
студзеня – В.Г.) Каліноўскі быш арыштаваны і адвезены ў Дамініканскую
турму. У турме ён напісаў ліст, адрасаваны “беларускаму народу”. У гэтым лісце
маюцца такія радкі: “Няма, браткі,
большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку. Тады
ён толькі можа быць у радзе, жыць у дастатках… бо збагаціўшы навукай розум,
разаўе сэрца і народ свій цэлы шчыра палюбіць… Ваюй, народзе, за сваё чалавечае
і народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную”.
7/19 красавіка
1864 года (памылка, сапраўдная дата 10/22
сакавіка 1864 – В.Г.) ён па прысуду суда быў павешаны. Калін чыноўнік, які
чытаў прысуд, абвясціў яго званне і імя: “Дваранін Канстанцін Каліноўскі”, ён
спыніў яго словамі: “У нас няма дваран – усе роўныя”. Па расказах сведкаў, на
эшафот ён узышоў смела, высок ўзняўшы галаву.
Так скончыў сваё
жыццё гэты слаўны дзеяч беларускага рэвалюцыйнага руху, уся кароткая дзейнасць
якога была самаадданым і бясстрашным служэннем свайму народу. Беларускі народ
ніколі не забудзе таго, хто загінуў за яго шчасце, і яго памяці будзе
прысвечана шмат і навуковых работ, і песень. У адной з такіх песень гаворыцца:
З агнём у вачах,
з душою брата,
На вуснах з
клічам вызвалення,
Агорнен ўвесь
агнём сумлення,
Ён з вёскі ў
горад, з кузні ў хату
Ішоў па землях
беларускіх
І, як прарок,
прарочыў людзям,
Сваім братам,
што шчасце будзе.
(Алесь Гурло)
І сапраўды,
любоў да людзей, клопат аб шчасці сваіх братоў беларусаў, - былі заўсёды
асноўным зместам жыцця і дзейнасці К.Каліноўскага. Гэтага не маглі не прызнаць
нават яго ворагі. За гэта яго шануе і любіць беларускі народ.
Комментарии
Отправить комментарий