А. Гроттгер, Пад мурамі вязня |
Юзаф Урбановіч нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў в.
Дзвір Новааляксандраўскага павета на тэрыторыі сённяшняй Літвы. У расейскім
войску ён быў конюхам Капорскага палка пяхоты. 10 ліпеня (28 чэрвеня) 1863 г.,
калі яго полк знаходзіўся ў мястэчку Пільвішкі Аўгустоўскай губерні, Урбановіч
запатрабаваў сабе стрэльбу для абароны ад магчымага нападу паўстанцаў. Пасля яе
атрымання, у той жа дзень збег з войска і далучыўся да атрада Калыскі, у якім
назаўтра ж прынёс прысягу. Напрацягу трох месяцаў Урбановіч змагаўся супраць
расейскіх войскаў у складзе некалькіх атрадаў, пакуль напачатку кастрычніка ў
адной з сутычак не быў схоплены.
А. Гроттгер, Пад эскортам |
У гэты час у Гродна знаходзіўся
вайсковы лекар І. Мітрапольскі, якому было даручана даць заключэнне аб смерці
пакаранага. Ён, сведка акту пакарання, пакінуў цікавае яго апісанне, вартае нашай увагі дакладнасцю дэталяў, сваёй атмасфернасцю, ды як погляд
расейца на тыя падзеі.
Сумнасць гарадскога жыцця Гродна,
згодна І. Мітрапольскаму, змянілася чаканнем хуткага пакарання. Плошча перад турмой
была запоўнена народам: “Я бачыў хмурныя, зласлівыя твары палякаў, слёзы на
вачах поляк; чуў словы і воклічы па-польску, незразумелыя для мяне, мове, не
зразумелай па сваёй інтанацыі. Усё гэта здавалася натуральным, прыстойным
становішчам карціны. Затое мне падаўся агідным безуважны, неразумна-цікаўны
натоўп габрэяў і габрэяк, які назойліва лез да турэмнай брамы.
Яна хутка адкрылася і я ўбачыў
асуджанага. Бледны, з мутнымі, нежывымі вачыма, несамавіты, нізенькага росту,
падтрымліваемы салдатам, ён, здавалася, увесь замёр, не ўсведамляючы, што з ім
адбываецца, і рухаўся машынальна. Раздалася каманда; асуджанага акружылі
салдаты; каля яго з'явіўся ксёндз з крыжам і кнігаю ў руках, і картэж рушыў.
Апошняе слова (англійская літаграфія, 1864) |
Штрайт Ф., Спавяданнік прыгавораных на смерць |
Паказаўся слуп, і перад ім выкапаная яма; раздалася каманда, узялі на каравул, прачыталі прысуд і прыступілі да апошняй падрыхтоўкі асуджанага. Я падышоў у гэты час да камандуючага цырымоніяй штаб-афіцэра і спытаў яго, які тут мой абавязак? "Калі памрэ, паглядзіце, ці жывы ". Ужо па гэтым адказе можна бачыць, ці добра адчуваў сябе афіцэр.
Вось асуджанаму надзелі яго саван,
вось ксёндз яшчэ нешта кажа яму, падносіць да вуснаў яго крыж, твар няшчаснага
застаецца па-ранейшаму скамянелым, з мутнымі вачыма. Мне страшэнна захацелася,
каб твар гэты ажывіўся якім бы там ні было пачуццём, каб чалавек гэты вымавіў
якое-небудзь слова, хоць бы праклён нам; але ён не раскрыў рота.
Пакуль прывязвалі асуджанага і
завязвалі яму вочы, я стаяў амаль побач з ім і не здагадаўся адысці, калі
зашумеў барабан і выйшлі наперад дванаццаць шэраговых з унтэр-афіцэрам, так што
камандзір крыкнуў мне: доктар, адыдзіце! Я зрабіў некалькі крокаў у бок і
зірнуў на выйшаўшых салдат, але на тварах іх не прачытаў нічога, акрамя
службовай стараннасці, пакрытай суровай строгасцю. Падаўшы знак, грымнулі, як
адзін, дванаццаць стрэлаў, і прывязаны да слупа чалавек, уздрыгнуўшы, здаецца,
кожным мускулам свайго цела, схіліў галаву. Я падышоў да яго, падняў уверх
павязку і зірнуў у збялелы, з зачыненымі вачыма, твар, па якім прабягалі яшчэ
дробныя сутаргі. І твар гэты застаўся ў памяці маёй да цяперашняга часу.
Закрыўшы яго зноў павязкаю, я
падышоў да афіцэра павольным крокам, таму што ногі мае дрэнна мяне слухаліся,
прыклаў руку да брыля і адрапартаваў: "мёртвы! " Ці гэтае слова само
па сабе, ці тон, якім яно было вымаўлена, а можа быць і выгляд мой, які
выказваў глыбокае нервовае ўзрушанне, прымусілі афіцэра здрыгануцца і
адвярнуцца ад мяне.
А. Пятроўскі, Растрэл асуджанага ў Варшаўскай цытадэлі |
Выканаўшы свой абавязак (сэнсу і
патрэбы якога не разумеў), я паплёўся дадому, пераганяемы натоўпам гледачоў,
якія спяшаліся ў горад са скончанага пазорышча, і нёс з сабою твар пакаранага.
Гэтая асоба не пакідала мяне некалькі сутак, адняло сон і апетыт і мучыла мяне,
але не страхам ці жалем, а тым пачуццём, якое з'явілася тады, калі я ішоў з
асуджаным на месца пакарання”.
Комментарии
Отправить комментарий