“Дзіўная справа, што мы былі б павінны ўжо прызвычаіцца
да любога роду смерці, аднак жа не так жахліва пачуць, што нехта загінуў на
полі бітвы, як пабачыць безабаронную ахвяру, прывязаную да слупа. Тое чаканне
хвіліны растрэлу, а асабліва вядзенне на смерць – занадта страшнае відовішча.
Рэдка хто можа яго вытрымаць. Аднак жа ўсе ідуць на экзекуцыі. І правільна, бо
там можна навучыцца, як ісці на смерць і гінуць з вясёлым, амаль усмешлівым
тварам. Яны думалі, што вельмі нас застрашаць смяротнымі пакараннямі, а
атрымалася зусім іначай”, - пісала адна са сведак пакаранняў у Вільні да
свайго сябры-паўстанца.
Выкананне смяротных прысудаў над паўстанцамі адбывалася праз растрэл або павешанне, згодна спецыяльным правілам.
Прычым павешанне лічылася больш ганебным пакараннем. У такіх выпадках у адносінах вайскоўцаў, якія пакінулі шэрагі Расійскай арміі і перайшлі на бок паўстанцаў прымяняўся цэлы рытуал: спярша здымалі мундзір, затым у шэрагоўцаў адбіралі зброю, а над галавою афіцэра ламалі шпагу.
Растрэл звычайна праводзілі ў двухдзённы тэрмін пасля зацвярджэння прысуду (але бывалі выключэнні). Для суправаджэння прыгаворанага на смерць прызначаўся вайсковы атрад. Пры растрэле вайскоўцаў, якія зламалі прысягу цару прысутнічалі ўсе войскі, размешчаныя ў горадзе. Але пры вялікай іх колькасці, ад кожнага палка прызначалася пэўная квота шэраговых і афіцэраў. Так, пры пакаранні Ігната Будзіловіча ў Оршы прысутнічалі амаль сем соцень вайскоўцаў ад розных палкоў.
Загаддзя ў прызначаным месцы пакарання рыхтаваўся ўбіты ў зямлю слуп. За ім выкопвалася яма. У апошні шлях разам з канвоем паўстанца праводзіў святар з Евангеллем у руках.
Ф. Штрайт, Спавяданнік
прыгавораных на смерць
|
Паўстанца прыводзілі на месца пакарання. У гэты час, каб прыцішыць сабраны людскі натоўп, зацікаўлены відовішчам, тройчы білі барабаны. Да паўстанца набліжаўся палявы генарал-аўдытар ці обер-аўдытар і зачытваў судовы прысуд, пасля чаго на ахвяру апраналася доўгая белая кашуля. Зноў чуўся бой барабанаў. І цяпер ён павінен быў спыніцца разам з сэрцам забітага.
Святар агучваў апошнія словы благаславення і сыходзіў. Канвойныя завязвалі паўстанцу вочы, вялі да слупа і прывязвалі.
Да слупа ж рухаліся 15 шэрагоўцаў і унтэр-афіцэр, без каманды, каб паўстанец не мог злавіць апошні момант свайго жыцця. Салдаты ўжо мелі зараджаныя ружжы, і спыняліся ў 15 кроках ад сваёй ахвяры. Прыцэльваліся і адразу стралялі ў грудзі паўстанца, каб смерць яго была імгненнай. Калі ж здаралася, што пасля першага залпу цела ахвяры працягвала яшчэ пакутаваць, то салдаты зноў зараджалі ружжы, і зноў стралялі.
Пасля заканчэння пакарання да цела пакаранага падыходзіў доктар, каб засведчыць смерць. Затым мёртвае цела здымалі са слупа і скідвалі ў падрыхтаваную побач яму. У тых выпадках, калі каралі вайскоўцаў, якія перайшлі на бок паўстання, то да ямы яшчэ падводзілі прысутных на пакаранні салдат.
Святар агучваў апошнія словы благаславення і сыходзіў. Канвойныя завязвалі паўстанцу вочы, вялі да слупа і прывязвалі.
Да слупа ж рухаліся 15 шэрагоўцаў і унтэр-афіцэр, без каманды, каб паўстанец не мог злавіць апошні момант свайго жыцця. Салдаты ўжо мелі зараджаныя ружжы, і спыняліся ў 15 кроках ад сваёй ахвяры. Прыцэльваліся і адразу стралялі ў грудзі паўстанца, каб смерць яго была імгненнай. Калі ж здаралася, што пасля першага залпу цела ахвяры працягвала яшчэ пакутаваць, то салдаты зноў зараджалі ружжы, і зноў стралялі.
А. Пятроўскі, Растрэл асуджанага ў Варшаўскай цытадэлі |
Комментарии
Отправить комментарий