У савецкі час даследчыкі займаліся вывучэннем сацыяльнага складу ўдзельнікаў паўстання (шляхта, сяляне, службоўцы, духавенства, вайскоўцы). Аднак рэлігійная прыналежнасць, ва ўмовах кепскіх адносінаў афіцыйнай улады да царквы, не была тэмаю асобных навуковых працаў. У выніку, да паўстання 1863-1864 нават сёння гучаць памылковыя меркаванні. Але паўстанне НЕ было толькі шляхецкім (насамрэч, Удзел сялянства ў паўстанні быў вельмі шырокім), НЕ было яно і выключна каталіцкім. А калі ў адносінах да яго прымяняюць слова "польскае", то не варта гэта разумець у значэнні "польскі" (як паказальнік сённяшняга народа Рэспублікі Польшч), паколькі ў 1863-м Польшчаю разумелі тэрыторыю былой федэратыўнай Рэчы Паспалітай, зніклай у выніку падзелаў і "польскі" было поліэтнічным паняццем, кшталту слова "рускі".
Бой паўстанцаў з царскімі войскамі |
Ідэалагемы ў разуменне паўстання закладаліся як самымі яго ўдзельнікамі з ліку заможнай шляхты (напрыклад, Гейштар), так і расейскімі ўладамі (у асобе М. Мураўёва). У выніку да сённяшняга часу ў адносінах да паўстання дзейнічаюць стэрэатыпы не проста памылковыя, але і шкодныя для разумення нашай гісторыі: што ў гэтай барацьбе паўстанцы былі каталікамі, а праваслаўныя выступалі на баку расейскіх ўладаў. Аднак, насамрэч, як сярод тых, што падтрымліваў расейцаў, выдаваў паўстанцаў, пісаў даносы былі каталікі, так і сярод паўстанцаў былі праваслаўныя, якія ўдзельнічалі ў бітвах, паказвалі дарогу і перадавалі інфармацыю пра перамяшчэнне войскаў, хавалі ў сваіх хатах параненых, дапамагалі ежаю. Прычым лік праваслаўных паўстанцаў у Беларусі ідзе на тысячы.
Нездарма, кіраўнік штаба 2-й дывізіі палкоўнік Гейнс пісаў, што напярэдадні Мілавідскай бітвы 3 чэрвеня 1863 года паўстанцкія эмісары раз'язджалі па ваколічных вёсках, зачытвалі маніфест паўстанцкага ўрада і прыводзілі сялян да праваслаўнай прысягі на вернасць паўстанню. Нават падтрымку яму выказаў шэраг праваслаўных святароў, 14 з якіх былі за гэта рэпрэсавана. У атрадзе Юндзіла чатыры паўстанцы былі з Жыровіцкага манастыра, якія пасля разбіцця таго атрада далучыліся да атрада Валерыя Урублеўскага. Праваслаўныя былі і расейскія афіцэры, якія прымалі ўдзел у змаганні на баку паўстанцаў, як прапаршчыкі Яльчанінаў і Рэмішэўскі з мінскага атрада Трусава, ды яшчэ тры сотні афіцэраў-расейцаў, якія перайшлі на бок паўстання (напярэдадні паўстання дзейнічала канспіратыўная арганізацыя "Камітэт рускіх афіцэраў Польшчы"). А удзел сялян з ліку праваслаўных на баку паўстанцаў быў досыць заўважным, асабліва ў такіх атрадах як Лянкевіча, Юндзіла, Урублеўскага.
Транспарт параненых паўстанцаў |
У якасці пацвярджэння прыводжу паказанні шэрагу ўдзельнікаў паўстання з ліку праваслаўнага сялянства. Паказанні, на што звяртае ўвагу гісторык Алесь Радзюк - гэта даволі суб'ектыўныя, і ў той час вельмі інфарматыўныя крыніцы. Суб'ектыўныя - таму што, ахоўваючы сваё жыццё і лёс сваіх родных, а таксама баявых таварышаў, паўстанцы не маглі гаварыць усю праўду. Да таго ж шэраговыя паўстанцы не валодалі поўнай інфармацыяй аб дзейнасці паўстанцкіх атрадаў і іх кіраўнікоў. Тым не меньш, у сваіх паказаннях яны паведамлялі шмат цікавых рэчаў.
У якасці прыкладу, прыводжу вытрымкі з паказанняў трох праваслаўных паўстанцаў, якія з'яўляюцца толькі драбнюсенькай часткай вялікага збору паказанняў праваслаўных паўстанцаў, што захоўваюцца ў НАРБ у Гродна.
1863
года октября 25
Антон
Андреев Бартанчук лет 30
Вероисповедания
православного
Холост
Грамоте
не знаю,
Крестьянин
Гродненской губернии Гродненского уезда помещика Богатки деревни Гуциц
занимался в имении Кашубинцах Богатки пастбою лошадей
В отряд попал в конце мая
Забран
вместе с Губаревичем и Константином Огородником
…[у атрадзе Лянкевіча] дал мне старое ружье и пробыв несколько дней был поставлен
на пикет, и когда я стал боевым ружьем баловаться, но не зная как с ружьем
оборачиваться, нечаянно выстрелил и ружье разорвало, с которым возвратился в
шайку, и уже ружье было от меня отнято. А приставлен к обозу, для ношения
тягостей и постоянно носил на себе чемодан с аптечками медикаментами. А то ж при
шайке находясь бродяжил по разным мне незнакомым лесам, и однажды, когда шайка
была настигнута русскими войсками и бежал, был нагнан русскими двумя солдатами,
из коих один меня ранил штыком в правое плечо, то я, услыша боль, несший чемодан
с лекарствами бросил, а сам спасся бегством, и проходя по лесу встретился с
шайками Гидва и Остроги, которые меня полутченной раны к шайке не приняли. В то
время я отправился в свои стороны и, проходя чрез незнакомаю мне деревню, явился к
солтысу, который отослал меня в г. Сопоцкину к г. Военному начальнику, а тем
переслал в г. Гродно.
Октября
18 дня 1863 года. Гродненской губернии, Гродненского уезда с фольварка Изярое
крестьянин Антоний Боханович при допросе показал:
От
роду мне 29 лет, вероисповедания православного,
Я
был лакеем у помещика Валитский и в конце апреля к нам пришла шайка Линкевича, и
он уговорил меня ийти с ними, и мы пошли в лес. В шайке Линкевича я пробыл до
сентября, в сентябре я перешел в шайку Остроги, у Линкевича я был в одном деле
в Гродненской губерни, но сам не дрался, потому что был болен и лежал в обозе, и
в двух делах в Августовской губернии. Первая была в Августовских лесах, а вторая
около Вейсей, но уже Линкевича не было. После этого дела я ушел из шайки и ходил
по лесам, и когда узнал, что вышел манифест [маецца на ўвазе маніфест, які вызваляў ад адказнасці тых, хто дабраахвотна пакіне шэрагі паўстанцаў], то явился в Вейсли начальнику 14
октября. Ружье свое я бросил в лесу, когда убегал от драгун, помещики ездили,
но не знаю кто, одного только знаю Адламовича, склада оружия я никокого не
знаю.
1863
года сентября 13 дня
Крестьянин
Осип Августинов Почобут
От
роду 39 лет
Православный
Писать
умею, холост, крестьянин казенный местечка Порозова Волковыского уезда
Гродненской губернии имущества никакого не имею.
По
усиленным наговорам помещиков Юндзила и Лукашевича и стращаниям их я из места
моего служения писарем в дворе Старо-Жировицы помещика Микульского без ведома
сего последнего и под небытностью его отправился в шайку мятежников 27 апреля. В лесах под
Милавидами – где к присяге был приведен ксендзом, неизвестным мне из какого
места и какого прозвания. Начальником шайки состоял сперва Лукашевич а после
Юндзил – по переходе этой шайки в Волковыский уезд для присоединения с шайкою
Млотка к оной я не дошел и от своей шайки отлучился 15 августа – и оставаясь в
лесу сам один чрез три недели намеревался возвратиться в Слонимский уезд и
явиться к законной власти
Выбрался
из лесов близ Лыскова, прибыл в это местечко и явился к квартирующему военному
офицеру 12 сентября
Свое
ружье потерял во время перехода.
Комментарии
Отправить комментарий