НЕВЯДОМАЕ ПАЎСТАННЕ 1863. Частка 19. Пакаранае духавенства

За ўдзел у Паўстанні, згодна афіцыйным дадзеным, расейскія ўлады пакаралі 447 прадстаўнікоў духавенства Беларусі і Літвы (сярод іх 14 праваслаўных), яшчэ 8 каталіцкіх ксяндзоў яны прыгаварылі да смяротнага пакарання і растралялі: Гаргас, Дайліда, Зямацкі Раймунд, Ішора Станіслаў, Мацкевіч Антоній, Нарэйка Ісідар, Рачкоўскі Тэафіл, Фалькоўскі Адам. Паўстанцы таксама прымянялі фізічныя катаванні ў адносінах да духавенства і забілі 3-х праваслаўных святароў: Канапасевіч Данііл, Рапацкі Раман, Пракаповіч Канстанцін, і плябана Фёдара Юзэфовіча. Няма апраўдання гэтым забойствам! Удзельнікі гэтых злачынстваў назаўсёды заплямілі свае прозвішчы перад нашчадкамі! Аднак першым у спісе вінаватых гэтага блюзнерства стаіць імя Міхаіла Мураўёва, Вешальніка!
Міхаіл Мураўёў-Вешальнік
Віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў, які ў маі 1863-га быў накіраваны імператарам Аляксандрам ІІ для падаўлення Паўстання мэтанакіравана справакаваў гэтыя забойствы, паколькі ставіў на мэце не проста "задушэнне мецяжу", а, яго словамі, "выдалення штучнага наноса" на тутэйшай "рускай зямлі", якім яму бачылася мясцовая шляхта польскай культуры. Культуры, важкім правадніком якой выступала каталіцкае духавенства. Чытайце "Запіскі" Мураўёва, гэты расейскі эквівалент "Маёй барацьбы" і Вы зразумееце: Мураўёў правакаваў паўстанцаў тэррорам на тэррор, каб такім чынам апраўдаць усю ганебнасць метадаў расейскай рэпрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да тутэйшага насельніцтва.
Мураўёў разумеў патэнцыял рэлігійнага канфлікта, асабліва ва ўмовах так званага "Северо-Западного края" (гэта значыць Беларусі і Літвы), і імкнуўся на яго глебе раздзяліць тутэйшае насельніцтва, каб зняць усялякую магчымасць яго антыімперскага выступлення.
Гэта пацвярджаецца не толькі словамі Мураўёва ў яго аўтабіяграфічных запісах, занатаваных са словаў напаўсляпога генерал-губернатара яго сакратаром незадоўга да смерці Вешальніка. Але і самімі фактамі:
А. Гроттгер, Арыштаванне ксяндза
3 чэрвеня (22 мая па ст.ст.) 1863 года ў Вільні растралялі ксяндза Жалудоцкага касцёла Лідскага ўезда Станіслава Ішору за чытанне паўстанцкага маніфеста і падбухторванне сялян да супраціву расейскім уладам. Вынікам стала адпаведная рэакцыя: ужо ўвечары па Беларусі шырока распаўсюдзілася пагалоска, што Мураўёў забівае ксяндзоў. Што забіты Станіслаў Ішора. І гэта справакавала (у разуменні Мураўёва - "неабходныя ахвяры") забойствы  ў ноч з 3 на 4 чэрвеня святара Канстанціна Пракаповіча ў г. Сураж Беластоцкага ўезда Гродзенскай губерні, і 4 чэрвеня ў вёсцы Багушэвічы Ігуменскага ўезда Мінскай губерні святара Данііла Канапасевіча.
Пасля гэтага ў Вільні расейцы 5 чэрвеня па загаду Мураўёва растралялі Раймунта Зямацкага, рэакцыяй на забойства якога стала павешанне  13 чэрвеня псаломшчыка Крыжаўздвіжанскай царквы вёскі Святая Воля Пінскага ўезда Мінскай губерні Фёдара Юзэфовіча.  25 чэрвеня ў Лідзе расейцы растралялі Адама Фалькоўскага, а 15 ліпеня паўстанцы павесілі плябана ў вёсцы Котры Пружанскага ўезда Гродзенскай губерні іерэя Рамана Рапацкага.
 У далейшым паўстанцы не дазвалялі сабе павешанне святароў, паколькі прыйшло разуменне таго, што гэта адштурхоўвае ад іх тутэйшае сялянства. Аднак расейскія ўлады, кіруемыя Мураўёвым працягвалі свае рэпрэсіўныя дзеянні ў намаганні справакаваць паўстанцаў да радыкальных учынкаў у адносінах  да праваслаўных святароў: 14 жніўня 1863 растралялі ксяндза Ісідора Нарэйку, 23-га жніўня - Тэафіла Рачкоўскага, 19 кастрычніка - Антонія Гаргаса, 28 снежня - Антонія Мацкевіча, 1 красавіка 1864 - Ежы Дайліду. Аднак замест гэтага паўстанцы больш радыкальна сталі дзейнічаць у адносінах да расейскіх службовых асоб, дасылаючы да тых групы жандармаў-вешальнікаў.

У якасці дадатку прыводжу аб'яву аб пакаранні Станіслава Ішоры, перадрукаваную з Віленскага весніка і па загаду Міхаіла Мураўёва "о сделании его известном повсеместно в губернии" [НАРБ у Гродна, Ф.1, Воп.34, Спр. 311]:

В то время, когда благодетельные преобразования, начатые правительством в виду развития и упрочения благосостояния края, следуют одни за другими, враги общественного порядка, питая несбыточные замыслы, подняли оружие против своего ГОСУДАРЯ и насильно вербуют в свои шайки мирных жителей, угрожая им смертью за сопротивление. Много злодейств уже совершено ими в местечках, в деревнях и в лесах над лицами, преданными правительству и исполнявшими свой долг, - и к величайшему прискорбию истинных друзей человечества, среди зачинщиков восстания нашлись и служители алтаря. Забыв священное свое призвание, присягу на верноподданичество и святую свою обязанность содействовать правительству к водворению порядка и спокойствия в крае, они, не со словами мира и любви обращались к своим прихожанам, но, проповедывая ненависть к правительству, ложью и клеветою разжигая в своей пастве страсти, не только благословляли ее на убийства, но сами, с оружием в руках, являлись во главе мятежнических шаек. До сей поры правительство надеялось мерами кротости и милосердием остановить преступные их действия, - но снисхождение усугобляло только их дерзость и противузаконные замыслы, увеличивая число жертв, увлекаемых на путь гибели. Мера терпения преисполнена; правительство, обязанное ограждать жизнь и покушения на собственность мирных и долгу своему верных граждан, вынуждено прибегнуть к законной строгостию Один из сих зачинщиков восстания, викарный ксендз Желудского костела, Лидского уезда, Станислав Ишора, признанный виновным в чтении в костеле возмутительного манифеста и подговоре крестьян к восстанию, расстрелян в Вильно 22 мая в 9-ть часов утра, при сборе войска и огромном стечении народа. О приговоре военного суда, утвержденном над ксендзом Ишорою, с 7-ми часов утра объявлено было на площадях и базарах при барабанном бое; стечению народа способствовал торговый день и ярмарка, открытая в настоящее время в Вильне. Приговор исполнен был на базарной площади в предместьи Лукишки.

Перепечатано из Виленского Вестника № 56. 25 мая 1863 года.


Комментарии