Паўстанне 1863-1864 называюць у Польшчы"студзеньскім", па аналогіі з "лістападаўскім" 1830-1831-га. Пачатак яго ў Беларусі і Літве звычайна адносяць на люты, а актыўных дзеянняў на шырокай тэрыторыі і таго пазней - сакавік. Аднак на нашых землях адлік варта браць з падзей у былых Беластоцкім і Бельскім уездах Гродзенскай губерні, сярод насельнікаў якіх былі шырока прадстаўлены беларускія сяляне, актыўныя ўдзельнікі паўстання з моманту яго абвяшчэння.
Сяляне слухаюць царскі загад |
23 студзеня ў сярэдзіне дня сяляне ваколічных вёсак горада Суража Беластоцкага ўезда Гродзенскай губерні на чале з ксяндзом Пякарскім раптоўна атакавалі 7-ю роту
2-га батальёна Лібаўскага пяхотнага прынца Карла Прускага палку, размешчаную ў самім горадзе. Сярод сялян былі таксама прадстаўнікі канспіратыўнай арганізацыі, якія прыбылі з Царства Польскага. Падчас бою да іх далучыліся і гараджане. Паўстанцы наступалі з трох бакоў
і вымусілі адступіць расейцаў ў в. Растолты.
У данясенні Гродзенскаму
губернатару прыведзеныя наступныя факты пра забітых удзельнікаў сутычкі: «рядовые
– Сергей Иванов и Сила Андреев и барабанщик Василий Кузьмин, из коих первым
отрезаны были языки и заткнуты им же за портупеи, а последнему вырезаны были
детородные части и положены ему же в карман шароваров; у всех же трех были
разбиты черепа и у двух обрезаны носы и губы. Со стороны мятежников найден
убитым один крестьянин Козловский, а о других убитых, если были, неизвестно, за
отсутствием капитана Малюги с командою, и которых без сомнения возмущенная
толпа унесла с собою".
Сяляне змагаюцца з расейскімі салдатамі |
У Беластоцкім павеце імперскія салдаты таксама распачалі першыя акцыі рэкруцкага набору ў дачыненні да патэнцыяльных паўстанцаў. На адзін з рэкруцкіх канвояў каля чыгуначнай станцыі Лаппы 22 студзеня напалі сяляне і адбілі некалькі чалавек, сярод іх - мяшчанін мястэчка Кнышына Вікенцій Людвік Гоман. Паўстанцы інтэнсіўна зразаюць тэлеграфныя лініі і разбіраюць чыгуначныя шляхі.
Сяляне далучаюцца да паўстання не толькі за кошт прапаганды каталіцкіх святароў, не толькі вынікам прымусу, але і дабраахвотна, пад уздзеяннем пракламацыі паўстанцкага ўраду ад 22 студзеня.
ПРАКЛАМАЦЫЯ ЦЭНТРАЛЬНАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЎРАДУ
Цэнтральны Нацыянальны камітэт, як Часовы Нацыянальны ўрад узважыўшы: што для скідвання іншаземнай няволі патрэбна дужа народу і ніхто ад выканання вайсковай службы адгаворвацца не можа. Звыш гэтага, узважыўшы, што кожны грамадзянін, які ўтрымлівае сябе працаю, як хутка адправіцца на вайну, абавязаны забяспечыць сваё і сваіх родных існаванне,
пастанавіў і пастанаўляе:
1) Аднадворцы, батракі і іншыя і ўвогуле ўсе памешчыкі, якія ўтрымліваюць сябе толькі з заробкаў, закліканыя да зброі ў шэрагі народнага войска Айчыны, будуць змагацца, атрымоўваюць яны, а ў выпадку іх смерці - жонкі і дзеці, ва ўласнасць па заканчэнні вайны ад народных маёнткаў надзел зямлі не меньш, чым у 3 моргі.
2) Аб'ява і прывядзенне ў выкананне дадзенай пастановы Цэнтральны камітэт даручае вайсковым і ваяводкім начальнікам.
26 студзеня Віленскі генерал-губернатар Назімаў выдае загад аб увядзенні ваеннага становішча ў Гродзенскім, Сакольскім, Бельскім і Брэсцкім уездах Гродзенскай губерні, куды перакідаюцца дадатковыя войскі.
У ноч з 29 на 30 студзеня ў маёнтку Рудкі Бельскага павету паўстанцы, пераважную колькасць якіх складалі сяляне атакавалі атрад казакаў пад кіраўніцтвам харужага Каласкова. З 40 казакаў забітыя 4, столькі ж паранена, яшчэ шэсць трапілі ў палон. Астатнія адступілі ў горад Бельск.
Ю. Рышкевіч, Паранены паўстанец |
У той жа час атрад Манюкіна накіраваўся пад Сямяцічы, дзе сабралося каля 5 тысяч паўстанцаў і дзе 6-7 лютага адбылася бітва.
Комментарии
Отправить комментарий