УНІЯ ПАД ПРЫМУСАМ


Заключэнне акта Люблінскай уніі сталася не вынікам кампрамісу ў ходзе соймавых перамоў, а следствам прымусу польскімі дэлегатамі прадстаўнікоў ад Вялікага княства Літоўскага. Заключанае пагадненне праіснавала да 1588 года і было аднабакова “скасавана” Вялікім княствам прыняццем Трэцяга Статута [1]. У выніку доўгатэрміновага збліжэння двух дзяржаў [2], паскоранага знешнепалітычнымі абставінамі, адносіны Княства і Кароны дасягнулі таго ўзроўню, калі, нягледзячы на пэўныя захады Льва Сапегі [3] або Радзівілаў, змяніць напрамак палітычнага развіцця Княства сталася немагчымым. Але ў выніку змагання за правы Княства, Рэч Паспалітая атрымала другое жыццё і сталася рэальнай “федэрацыяй абодвух народаў”, а праблема “ўцялення” страціла сваю першапачатковую накіраванасць на інкарпарацыю. У выніку, таго, чаго не здолелі дабіцца дэлегаты Княства пад час Люблінскага сейма дасягнулі іх нашчадкі і паслядоўнікі іх справаў. Гэтая барацьба заняла амаль 20 гадоў і перавяла адносіны Княства і Кароны на новы ўзровень.

Межы ВКЛ (да Люблінскай уніі)
Падпісанне Люблінскага акта сталася своеасаблівым завяршэннем двухсотгадовага перыяду сумеснага існавання Княства і Кароны, якое канцэнтравалася ў асобе агульнага гаспадара, і пачаткам новага дзяржаўнага ўтварэння – Рэчы Паспалітай.
“Унія” з’яўлялася краевугольным каменем палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай. Сітуацыя ўскладнялася тым, што разуменне “уніі” ў літвінаў і палякаў было розным: палякі разумелі пад уніяй далучэнне ВКЛ да Польшчы [4], а літвіны разумелі унію як ваенна-палітычны саюз [5]. Дадзенае непаразуменне станавілася адной з праблемаў адносін паміж двума дзяржавамі і, нягледзячы на захады Жыгімонта-Аўгуста, на пачатку 50-х гадоў 16 стагоддзя справа нагадвала гульню ў футбол пад час перапынку паміж таймамі [6].
Лівонская вайна па-новаму раставіла націскі ў дадзенай справе. Калі да гэтага “камень уніі” каціўся па схіле гісторыі павольна, то вайна з Вялікім княствам Маскоўскім надала яму такі імпульс, які не толькі паскорыў рух, але значна змяніў яго.
У ходзе вайны унія як Дамоклаў меч, вісела над галовамі літвінаў і палякаў. Змяненне сітуацыі на фронце баявых дзеянняў выклікала адпаведную рэакцыю ў колах шляхты і магнатэрыі абодвух дзяржаў [7].
Шляхта Княства ў большасьці сваёй станоўча ставілася да “уніі”, разлічваючы на пашырэнне правоў і свабод па польскаму прыкладу [8]. Магнатэрыя ж выступала за захаванне свайго становішча ў Княстве і ў той жа час была зацікаўлена ў ваеннай і грашовай дапамозе Кароны. Таму разумела неабходнасць “уніі”, але была супраць “польскай” яе трактоўкі [9]. Гэта выявілася пад час Люблінскага сейма, які дэлегацыя на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным вымушана была пакінуць, не знайшоўшы кампрамісу з палякамі [10], напярэдадні панядзелкавай, 28 лютага 1569 года, прамовы кракаўскага епіскапа, дзе “унія” абвяшчалася як справа, зацверджаная старымі прывілеямі [11].
Рэч Паспалітая ў 17 ст.
Дадзеная падзея пры адсутнасці трывалай салідарнасці літвінскай шляхты і магнатэрыі, улічваючы пазіцыі Жыгімонта-Аўгуста, які «задался мыслью завершить свое правление подвигом для пользы управляемых государств» [12], стала вырашальнай у далейшым ходзе падзей.
Польская шляхта вырашыла скарыстацца зручнай сітуацыяй і дабіцца інкарпарацыі Княства па частках, замацаваўшыся падтрымкай Жыгімонта-Аўгуста [13]. За два месяцы Княства страціла Валынь, Падолле, Падляшша і Кіеўшчыну [14]. Парэшткі зямель Княства прадстаўнікі Кароны збіраліся ўключыць спецыяльным дакументам аб экзекуцыі. Сітуацыя выходзіла з-пад кантролю, калі 23 красавіка быў аб'яўлены ўсеагульны збор польскага войска. У дадзеных абставінах толькі дзякуючы жмудскаму старасту Івану Хадкевічу і падканцлеру Яўстафію Валовічу ўдалося выратаваць сітуацыю [15]. Іван Хадкевіч, улічваючы тое, што ў Княства «абрэзаны крылы» [16], на агульным паседжанні 28 чэрвеня зрабіў стаўку не на апошнія спробы перамоў з польскай дэлегацыяй, а на пачуцці Жыгімонта-Аўгуста. У выніку, падзенне Хадкевіча на калені захавала за Княствам тытул. Але факт прысягі літвінаў Кароне і каралю, збіранне агульнага сейма ў Варшаве ставіў Княства ў становішча пасерба.
Люблінская унія (карціна Я. Матэйкі)
Такім чынам, прадстаўнікі Княства былі вымушаны падпісаць акт Люблінскай уніі, але ў самім дакуменце былі закладзены “юрыдычныя рэбусы” [17], якія дазвалялі розную трактоўку яго палажэнняў. Барацьба вакол акта уніі працягвалася паўгады і скончылася перамогай “польскага праета” уніі і стратай паловы тэрыторыі Княства у выніку інкарпарацыі Падляшша, Валыні і Кіеўшчыны Каралеўствам Польскім. На працягу наступных дваццаці гадоў ужо прадстаўнікі Княства выкарысталі ўнутраныя польскія праблемы для пашырэння суверэнітэту сваёй дзяржавы (збіранне асобных соймаў, на якіх прысутнічаў кароль Стэфан Баторый; у 1581 годзе ствараецца Галоўны трыбунал Княства) і скасавання рашэнняў Люблінскага сейма Статутам 1588 года, які ўвогуле ігнаруе Рэч Паспалітую. Але сам працэс збліжэння двух дзяржаў было ўжо не спыніць, што падмацоўвалася агульнай знешнепалітычнай пагрозай.



Спасылкі:
1. Пад “скасаваннем” ў дадзеным выпадку разумеецца факт юрыдычнага афармлення невыканання палажэнняў Люблінскай уніі, але гэта не сталася ліквідацыяй “уніі” або” адкатам да становішча 1569 года, як лічыў Васіль Дружчыц: “...і ў гэтым кірунку унія пацярпела паражэнне і нічога не дабілася, апроч замацавання таго палажэння, фактычна існаваўшага і да 1569 г., што на чале дзьвюх сфедэрыраваных дзяржаў будзе стаяць адна асоба” (Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай уніі. - ARCHE.– с. 195-239; с. 222). Фактычна наступныя пасля уніі 20 гадоў наблізілі Карону Польскую і Вялікае княства Літоўскае. Галоўным у дадзеным плане з’явілася “эмансіпацыя” шляхты Княства.
2. “…эти отношения имели длительную историю и определились уже в конце 14 века после подписания Кревской унии” (Дмитрачков Пётр // Беларуская думка. -2006. - № 6. - с. 139-148. –с. 140).
3. Давыдоўскі Уладзімір, Саюз Беларусі і Расіі. Сем захадаў Льва Сапегі // http://www.3force.info/index.php?option=com_content&view=article&id=100:sapega&catid=35:history&Itemid=57 (Вялікае княства: Незалежны беларускі інфармацыйны рэсурс)
4. Лапа І.І.: «Заключая Унию 1569 года Польша думала, что лишь осуществляет свои права, приобретённые ею в течение двух веков царствования в ней династии Ягеллонов» (Великое княжество Литовское за время заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569-1588). Опыт исследования политического и общественного строя. – Том первый. – С.-Петербург: Типография И.Н. Скороходова (Надеждинская, 43). – 1901.; с. 8). Малышэўскі І.: «Союз этот стал для них основой политики, направленной к унии, к инкорпорации, т.е. к слиянию литовско-русских земель с Польшей в одно польское государство» («Люблинская уния» (По соч. И. Малышевского «Люблинский Съезд 1569 г.») // Турчинович И.В., Обозрение истории Белоруссии с древнейших времён. – Мн.: БелЭН, 2006. – 592 с.; с. 568); «Они имели одну ясную определённую мысль об унии, как о слиянии, выработанную почти двухвековой политикой Польши, сформированную в тех новых и старых актах на унию, которые составлялись под влиянием поляков» (там жа; с. 572). Генрык Лаўмянскі сцвярджае аб тым, што ў Кароне погляды на «унію» прайшлі пэўную эвалюцыю (Henryk Lowmainski, Polityka Jagellonow. – Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 1999; s.617-618). Але ён таксама звяртае ўвагу на рознасць поглядаў ліцвінаў і палякаў. Паводле  Мечыславаса Ючаса, пытанне аб «уніі» было ўзнята на польскім сейме 1555 года: «Літва інкарпаравана і таму не павінна выбіраць іншага гаспадара, за выключэннем караля Польскага» (Mecislovas Jucas, Unia Polsko-Litewska; s. 234).
5. Саверчанка Іван, Люблінская вайскова-палітычная унія 1569 года паміж вялікім княствам Літоўскім і Польшчай // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2008. - № 2. - С. 6-12; с. 7. « Таков был Литовский проект. В нем Литовцы создавали Унию заново и вступали в вечное соединение с Польшею под властью одного государя, с вечным оборонительным и наступательным союзом, общим сеймом для общих дел, общими налогами на военные нужды и с единством монеты, но с сохранением полной особенности местного управления и законодательства и с сохранением в неприкосновенности титула и чести государства Литовско-Русского и его врядов» (Лаппо И.И., Великое княжество Литовское за время заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569-1588). Опыт исследования политического и общественного строя. – Том первый. – С.-Петербург: Типография И.Н. Скороходова (Надеждинская, 43). – 1901.; с. 26).
6. Так, у 1551 годзе на прапанову караля аб злажэнні сумеснага з палякамі сейма, Рада адказала: “тая унія, якую каронныя паны жадаюць мець, быць не можа з-за шматлікіх прычын і для асаблівай дастойнасці” Вялікага княства Літоўскага (Henryk Lowmianski, Polityka Jagellonow. – Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 1999; s.616).
7. Прыклад: захоп Полацка, што падштурхнула канцлера ВКЛ Радзівіла Чорнага на саступкі ў справе уніі пад час Варшаўскага сейма, ці перамога на рацэ Уле 2 лютага 1564 года войскам гетмана Радзівіла Рудага маскоўцаў (Henryk Lowmainski, Polityka Jagellonow. – Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 1999; s.621).
8. «Среди литовско-белорусских шляхетских кругов, - писал В. Игнатовский, - вызревала вполне правильная мысль, что получить верх над своими магнатами они смогут гораздо легче, когда их государство создаст реальную унию с Польшей. При помощи унии белорусская шляхта думала уравняться в правах и привилегиях с польской шляхтой» (Дмитрачков Пётр,// Беларуская думка. -2006. - № 6. - с. 139-148; с. 143).
9. У лісце Мікалая Радзівіла Чорнага ад 13 сакавіка 1569 года да Рамана Сангушкі магнат пісаў аб тым, што нельга, каб Княства было інкарпаравана Каронай Польскай, “не дазваляць сваяму гаспадару аддаць Кароне такога права, каторае дамагае панаванне палякаў, а выглядае на тое, што і сам гаспадар дапамагае ім і падтвярджае, што мог бы нас аддаць” (Mecislovas Jucas, Unia Polsko-Litewska; s. 247).
10. «Радикальная польская позиция вызвала радикальный ответ литовцев. 15 февраля они обсудили польский проект и предложили свой. В ответе было указано, что союзная и дружественная уния должна быть выгодна обоим народам, ни один не должен исчезнуть…Если поляки будут требовать инкорпорации, литовская делегация покинет сейм» (Гудавичюс Эдвардас, история Литвы с древнейших времён до 1569 года. – М.: Фонд имени И.Д. Сытина BALTRUS, 2005. – 680 с. – Т.1. –с. 649-650).
11. «для заседания приготовлена была краковским епископом речь, в которой уния объявлялась, как дело, утверждённое старыми привилегиями, с выражением изумления, что литовцы отказываются от неё, и с просьбой к королю в этом заседании подтвердить её в форме декларации, как дело состоявшееся» («Люблинская уния» (По соч. И. Малышевского «Люблинский Съезд 1569 г.») // Турчинович И.В., Обозрение истории Белоруссии с древнейших времён. – Мн.: БелЭН, 2006. – 592 с.; с. 578).
12. «Люблинская уния» (По соч. И. Малышевского «Люблинский Съезд 1569 г.») // Турчинович И.В., Обозрение истории Белоруссии с древнейших времён. – Мн.: БелЭН, 2006. – 592 с.; с. 570. «Этот отъезд с сейма едва ли не был политической ошибкой со стороны литовско-русских представителей. Он оставлял дело унии в руках поляков и возможность для них вести его по частям давлением на отдельных лиц, на отдельные группы» (там жа, с. 578).
13. «За два месяца правитель Литвы отнял у своей бессильной страны половину территории» (Гудавичюс Эдвардас, история Литвы с древнейших времён до 1569 года. – М.: Фонд имени И.Д. Сытина BALTRUS, 2005. – 680 с. – Т.1. –с. 654).
14. “Люблінская унія высьветліла эгаізм палякаў да Літвы актам анэксіі Падлясься і Ўкраіны. Самы акт пераходу гэтых зямель ад Літвы да Кароны ў 1569 годзе зьнішчае магчымасьць лічыць Літву і Польшчу адзінай дзяржавай. Інакш гэта адарваньне не мела б ніякага сэнсу, гэта было б простым перакладаньнем з адной кішэні ў другую” (Дружчыц Васіль, Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай уніі. - ARCHE.– с. 195-239; с. 202). Генадзь Прыбытка, гаворачы пра інкарпараваныя Каронай землі Княства, вылучае шэраг “станоўчых” фактараў: “слабасць цэнтральнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім рабіла велізарную тэрыторыю, якой яна валодала, фактарам не станоўчым, а адмоўным: дзяржава, якая вяла бесперапынныя войны на ўсходзе, проста не была ў стане абараняць свае слабазаселеныя паўднёвыя тэрыторыі, якім пагражала пастаянная небяспека з боку Крымскага ханства, саюзнага Маскве. Барацьбы на два фронты Вялікае Княства не вытрымала б”; “перадача Ўкраіны Кароне пазбавіла Вялікае Княства Літоўскае велізарных цяжкасцяў, звязаных з абаронай паўднёвых межаў, пераклаўшы гэты невыносны цяжар на Польшчу”; “мяжа паміж Вялікім Княствам і Каронай прайшла менавіта па паўднёвых межах беларускай этнічнай тэрыторыі. Асноўная частка Вялікага Княства, яе метраполія, а менавіта беларускія і літоўскія землі, пазбавілася велізарных праблемаў, звязаных з наяўнасцю ў межах дзяржавы розных этнасаў, што, безумоўна, з’яўляецца адным з найгалоўнейшых фактараў аслаблення дзяржавы”; “пераход Украіны ў склад Польшчы дазволіў Вялікаму Княству пазбавіцца такой пякучай праблемы, якой з’яўлялася праблема казацтва” (Апалогія Рэчы Паспалітай // http://arche.bymedia.net/2003-2/pryb203.html) Але гэтыя тэзы маюць мадэрнізацыйны характар, і на момант Люблінскага з’езду, на падставе дакументаў, не разглядаліся як апраўданне перадачы часткі тэрыторыі Княства Кароне. Гэта не апраўдвае інкарпарацыі паловы тэрыторыі Княства.
15. «Согласие литовцев на унию поляки восприняли как одобрение их модели, поэтому попытки детального обсуждения разбивались о диктат хозяев, уверовавших в свою победу» (Гудавичюс Эдвардас, История Литвы с древнейших времён до 1569 года. – М.: Фонд имени И.Д. Сытина BALTRUS, 2005. – 680 с. – Т.1. –с. 654).
16. У адказ на выступленне кракаўскага епіскапа, Хадкевіч зазначыў: «Не знаю, какая то будет уния, когда мы видим, что уже теперь между вами в сенате сидят литовские сенаторы. Вы уже обрезали нам крылья! Между вами уже сидят воевода волынский, киевский, подлесский; между вами и другие сенаторы-кастеляны…» («Люблинская уния» (По соч. И. Малышевского «Люблинский Съезд 1569 г.») // Турчинович И.В., Обозрение истории Белоруссии с древнейших времён. – Мн.: БелЭН, 2006. – 592 с.; с. 585).
17. Гудавичюс Эдвардас, История Литвы с древнейших времён до 1569 года. – М.: Фонд имени И.Д. Сытина BALTRUS, 2005. – 680 с. – Т.1. –с. 657. «Литовская делегация под угрозой разгрома добилась достойного результата. Государственность Литвы была спасена, однако страна в рамках дуалистической конфедерации оказалась прикована к куда более сильному партнёру» (там жа; с. 658).


Комментарии